Працягваючы распачатую ў рамках юбілейнага праекта “Традыцыі дзеля будучыні” канцэпцыю “Легендарныя гарады”, карпаратыўны каляндар на 2023 год банк прысвяціў роспісам, нанесеным на сцены будынкаў у Пінску, Мазыры, Бабруйску, Лідзе, Віцебску, Магілёве і іншых гарадах краіны.
У кожным роспісе адлюстраваны лёс канкрэтнага горада, яго гісторыя і легенды. З дапамогай арт-аб’ектаў і глыбокай філасофіі, пададзенай у іх праз прызму творчага бачання мастакоў і ілюстратараў, краязнаўцаў, банк імкнецца натхніць беларусаў рухацца наперад і пры гэтым абапірацца на багацце роднай культуры і гісторыі.
Дызайн карпаратыўнага каляндара па матывах муралаў распрацавала агенцтва Forte Grey.
Падрабязней аб каляндары чытайце па спасылцы.
Аддзел камунікацый і рэкламы