Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2022

Лепш раней — вырашылі ў Гомелі і правялі калядны кулінарны майстар-клас Клуба «Лэдзі»

1

Сёмы майстар-клас для ўдзельніц Клуба «Лэдзі» прайшоў у Гомелі. Тэма вечара – калядная кухня.

Кулінарны вечар зноў сабраў на адной пляцоўцы самых актыўных удзельніц Клуба. У прысутнасці шэф-павароў дзяўчаты прыгатавалі навагоднія і калядныя стравы: ялавічыну Велінгтон, аліўе з ракавымі шыйкамі, калядны штолен.

Галоўная задача падобных мерапрыемстваў – падарыць удзельніцам пачуццё прыналежнасці.  Кулінарныя майстар-класы, якія стартавалі летам гэтага года для трымальніц картак «Лэдзі», дазваляюць не проста сабраць дзяўчат з рознымі інтарэсамі, але і адцягнуць іх ад будзённых праблем.

На гэты раз удзельніцы гатавалі пад кіраўніцтвам шэф-повара Паўла Крычэўскага (брэнд-шэф і сузаснавальнік такіх устаноў, як «Праванс», бар «Кватэрнік», «Усё як ён любіць», «The cler», «Coffee&Toast», «ПНВИ» і «SozhskiHub») і су-шэфа Дзяніса Саламенкі.

2

Адметнай асаблівасцю гомельскага майстар-класа стала тое, што паўтарыць рэцэпт страў удзельніцы змогуць зусім хутка – для навагодняга стала.

Кулінарны майстар-клас па традыцыі складаўся з этапаў прыгатавання, дэгустацыі і музычнага вечара.

3

Нагадаем, майстар-класы яшчэ не праходзілі ў Віцебску і Магілёве. У адзін з гарадоў мерапрыемства накіруецца ўжо ў пачатку наступнага года. Каб трапіць на яго, сачыце за навінамі ў акаўнтах банка ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Умовы розыгрышу размяшчаюцца загадзя і дазваляюць усім выпрабаваць удачу і апынуцца на цікавым вечары.

4

Аддзел камунікацый і рэкламы

5

6

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!