Навіны банка і прэс-рэлізы
20.12.2022

У гонар юбілею банк запускае святочны дэпазіт «Уклад гіСТОрыі» і спецыяльную прапанову да яго

Найлепшы спосаб адсвяткаваць юбілей Беларусбанка – адкрыць новы святочны безадзыўны дэпазіт у беларускіх рублях «Уклад гісторыі» (пры афармленні ў аддзяленнях) або «Укл@д гісторыі» (яго анлайн-аналаг).

Абодва варыянты дэпазіту адкрываюцца на тэрмін 6 або 13 месяцаў. Пры гэтым па дэпазітах, аформленых у аддзяленнях, стаўка складзе 9,2% (на тэрмін 6 месяцаў), 16,15% на працягу першых 6 месяцаў пры афармленні на 13 месяцаў[1].

Пры адкрыцці дэпазіту анлайн, стаўка па дэпазіце тэрмінам на 6 месяцаў складзе 9,3%, тэрмінам на 13 месяцаў — 16,25% у першыя 6 месяцаў[2].

Таксама па дэпазітах, адкрытых з 20 снежня 2022-га па 28 лютага 2023 года, будзе дзейнічаць спецыяльная прапанова: можна аформіць страхавы прадукт «Даход пад абаронай» са скідкай у 50%. Нагадаем, па гэтай праграме можна застрахаваць працэнты па ўкладах. Такім чынам вы паклапоціцеся аб захаванні даходу, калі раптам прыйдзецца датэрмінова здымаць грошы з-за непрадбачных жыццёвых абставін.

Павіншуйце сябе з Новым годам, а Беларусбанк са 100-годдзем, адкрыўшы святочны дэпазіт і застрахаваўшы даход па ім!

[1] Далей стаўка складзе СКА НБ РБ плюс 3,15 п.п.

[2] Далей стаўка складзе СКА НБ РБ плюс 3,25 п.п.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!