Навіны банка і прэс-рэлізы
29.11.2022

На хвалі ўстойлівасці. Беларусбанк традыцыйна прыняў удзел у форуме сацыяльна адказных кампаній Беларусі

У канферэнц-зале атэля «Рэнесанс» прайшоў форум адказных кампаній, дзе прадстаўнікі беларускага бізнесу, навуковай супольнасці, агенцтваў ААН і грамадскіх арганізацый падзяліліся сваімі думкамі ў галіне ўстойлівага развіцця і вопытам ESG-трансфармацыі.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў мясцовы офіс Сеткі Глабальнага дагавору ААН у Беларусі, які сёння аб’ядноўвае каля 30 беларускіх удзельнікаў. Беларусбанк стаў генеральным партнёрам.

З 2018 года мы з’яўляемся актыўным удзельнікам форуму «Публічныя слуханні сацыяльна адказных кампаній Беларусі», які ў гэтым годзе атрымаў назву Форум адказнага бізнесу. Начальнік упраўлення камунікацый і карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі ў сваім прывітальным слове падкрэсліў, што такая трансфармацыя сведчыць аб тым, што, нягледзячы на няпростую сітуацыю ў бізнесе ў перыяд пандэміі, сёння кампаніі гатовы развівацца ў частцы сацыяльна значных ініцыятыў і прыкладаць усе намаганні для істотных змяненняў у краіне і свеце.

1

Пачаўся форум з бізнес-сняданку. У ліку спікераў на ім выступілі дырэктар Цэнтра карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці Вышэйшай школы менеджменту СПбДУ Юрый Благаў, выканаўчы дырэктар Сеткі Глабальнага Дагавору ў Беларусі Максім Падбярозкін і дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгу Беларусбанка Антон Васілеўскі.

2

Пасля бізнес-сняданку адбылася ўрачыстая частка. Адкрывала форум Іаанна Казана-Вішнявецкая, пастаянны каардынатар ААН у Беларусі.

3

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся намеснік Міністра замежных спраў і выконваючы абавязкі Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця Юрый Абразевіч, намеснік Міністра фінансаў Вольга Тарасевіч, старшыня Каардынацыйнага Савета Сеткі Глабальнага дагавору ў Беларусі, старшыня праўлення ЗАТ «БСБ Банк» Сяргей Дубкоў і старшыня Вышэйшага Каардынацыйнага Савета Рэспубліканскай Канфедэрацыі Прадпрымальніцтва Андрэй Капыток.

Юрый Абразевіч адзначыў важнасць партнёрства бізнесу і дзяржавы ў рашэнні сацыяльна-эканамічных пытанняў грамадства і заклікаў да актывізацыі ўдзелу бізнес-структур у нацыянальнай архітэктуры па выкананні ўстойлівага развіцця ААН да 2030 года.

4

5

6

У рамках форуму таксама прайшла панэльная дыскусія «Карпаратыўная ўстойлівасць і сацыяльная адказнасць: тактыка і стратэгія», дзе выступіў дырэктар дэпартамента стратэгічнага развіцця і маркетынгу Беларусбанка Антон Васілеўскі. Ён адзначыў, што тэматыка ўстойлівага развіцця і ESG-трансфармацыі, абумоўленая ў тым ліку занепакоенасцю экалагічнымі праблемамі, займае значнае месца ў стратэгіі банка. Расказаў аб сацыяльна значных праектах, якія былі рэалізаваны нашай фінансавай структурай у 2022 годзе.

7

Свае кейсы на форуме прадставілі такія кампаніі, як МТС, «Сбер Банк», Betera, «Аліварыя», «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», сетка гіпермаркетаў Green, «Уніфлекс», Volkswagen у Беларусі і іншыя. Беларусбанк прэзентаваў праект, які быў рэалізаваны ў 2022 годзе і прымеркаваны да 100-гадовага юбілею кампаніі — "Традыцыі дзеля будучыні". Гэта серыя манументальных мастацкіх роспісаў у дзесяці гарадах Беларусі.

8

У канцы мерапрыемства кампаніі — дзеючыя члены Глабальнага дагавору ААН і актыўныя ўдзельнікі Сеткі Глабальнага дагавору ў Беларусі былі адзначаны дыпломамі.

9

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!