Навіны банка і прэс-рэлізы
24.11.2022

За крок ад мільёна. Беларусбанк падлічыў, колькі тэрміновых банкаўскіх укладаў адкрылі кліенты з пачатку года

Каля 900 000 дагавораў тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях і замежнай валюце (доларах, еўра, расійскіх рублях) заключылі кліенты з пачатку года.

Такую папулярнасць у банку тлумачаць разнастайнай лінейкай адзыўных і безадзыўных укладаў, з якой кожны можа выбраць аптымальны варыянт па відзе валюты, тэрмінах і спосабах іх размяшчэння.

Уклады можна аформіць як ва ўстановах банка, так і дыстанцыйна праз сістэму «Інтэрнэт-банкінг», мабільны дадатак «M-Belarusbank» або з дапамогай інфакіёскаў банка.

Тэрміны размяшчэння вагаюцца ад 45 дзён да 36 месяцаў. Пры гэтым, ёсць спецыяльная прапанова банка — дэпазіт «Дзіцячы», які адкрываецца на тэрміны 3, 4, 5 гадоў і з прычыны доўгатэрміновасці мае больш прывабныя працэнтныя стаўкі.

Для адкрыцця ўкладу неабходны мінімальныя сумы грашовых сродкаў у адпаведнасці з умовамі ўкладу.

Падабраць зручны дэпазіт можна па спасылцы. Падлічыць прыкладную даходнасць дэпазіту можна з дапамогай калькулятара ўкладаў.

Да стагоддзя Беларусбанка засталося крыху больш за месяц. У кожнага ёсць шчаслівая магчымасць стаць сімвалічным мільённым укладчыкам банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!