Навіны банка і прэс-рэлізы
22.11.2022

Больш за 4 000 кропак продажу па ўсёй краіне падключыліся да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт

Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам каля 2,5 гадоў назад і за гэты час было праведзена больш за 100 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную суму 7,0 млн рублёў.

Нагадаем, гэта паслуга прадастаўляе магчымасць зняцця наяўных грошай у АГС на тэрыторыі ўсёй рэспублікі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 №924/16.

Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання — уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы, павялічыць тавараабарот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў, скараціць свае расходы на інкасацыю наяўных грошай. Другія — зняць наяўныя грошы нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.

Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (160 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.

Падрабязная інфармацыя пра паслугу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!