Навіны банка і прэс-рэлізы
31.10.2022

Да 100-гадовага юбілею банк прэзентаваў абноўлены музейна-камунікацыйны цэнтр

image001

Удасканаленая і мадэрнізаваная прастора Музея гісторыі ашчаднай справы, які функцыянаваў у банку з 2002 года, напоўнілася новым сэнсам і зместам. Цяпер тут цесна пераплецены мінулае і сучаснасць, рарытэты і новыя тэхналогіі. Адкрыццё прымеркавана не толькі да векавога юбілею банка, але і да 20-годдзя самога Музея.

image002

Два дзесяцігоддзі таму ён размясціўся ў былым кабінеце старшыні найбуйнейшага банка краіны і пачаў напаўняцца ўнікальнымі сведчаннямі гісторыі. Праз 10 гадоў Музей пераехаў у новы будынак банка на праспекце Дзяржынскага, 18. І з таго часу значна папоўніў свае фонды і калекцыі, пашырыўшы плошчы і тэхнічныя магчымасці, змяніўшы аблічча, сустракаў і здзіўляў гасцей.  На экскурсіі сюды прыходзілі студэнты і школьнікі, замежные дэлегацыі, маладыя спецыялісты і ветэраны банка.

Багатая экспазіцыя Музея, у якой прадстаўлены папяровыя грашовыя знакі, манеты, ашчадныя кніжкі, каштоўныя памеры, асабістыя рэчы ветэранаў ашчаднай справы, унікальныя архіўныя і фотадакументы, узнагароды і іншыя яркія матэрыялы, не пакідала наведвальнікаў абыякавымі.

image003

— Адкрыццё музейна-камунікацыйнага цэнтра стала яшчэ адной знамянальнай падзеяй у рамках святкавання векавога юбілею банка, — адзначыў на цырымоніі адкрыцця старшыня праўлення банка Віктар Ананіч. — Гісторыя ашчаднай справы мае глыбокія корні і насычана яркімі падзеямі, перадаць якія і закліканы музей Беларусбанка. Мы спадзяёмся, ён стане пляцоўкай, дзе наведвальнікі самага рознага ўзросту змогуць пазнаёміцца не толькі з багатай гісторыяй банка, але і павысіць сваю фінансавую граматнасць.

image004

image005

image006

image007

image008

image009

Госці музейна-камунікацыйнага цэнтра змогуць акунуцца ў нядаўняе і далёкае мінулае, адчуць дух часу і пульс эпохі стварэння, пошукаў і руху наперад, дакрануцца да ўнікальнай спадчыны краіны.

Відэа пра музейны цэнтр даступна па спасылцы.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!