Навіны банка і прэс-рэлізы
20.10.2022

Надайце вашым свабодным грашам новую форму з аблігацыямі Беларусбанка

З 20 кастрычніка пачынаецца размяшчэнне трох новых выпускаў (№ 246, 247, 248) дакументарных аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк» на прад’яўніка для фізічных асоб.

Намінал адной аблігацыі складае:

246-га выпуску – 300 беларускіх рублёў;

247-га выпуску – 1 000 беларускіх рублёў;

248-га выпуску – 3 000 беларускіх рублёў.

Стаўка даходу па аблігацыях устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення), павялічанай на 2,2 працэнтнага пункта (на сёння — 14,2% гадавых).

Тэрмін абарачэння аблігацый складае 13 месяцаў, а дата пачатку пагашэння — 20 лістапада 2023 года. У гэту дату адначасова будуць выплачаны намінал аблігацыі і сума даходу па ёй. Даведацца падрабязнасці можна тут.

Нагадаем, даходы па аблігацыях не абкладаюцца падаходным падаткам.

Дадаткова нагадваем, што з 1 верасня 2022 года ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» Беларусбанка размяшчаюцца бездакументарныя аблігацыі ўласнай эмісіі банка 245-га выпуску (Інтэрнэт-аблігацыі) для фізічных асоб.

Намінал адной аблігацыі - 1 000 беларускіх рублёў, колькасць для набыцця не абмежавана. Стаўка даходу ўстаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (з улікам яе змянення), павялічанай на 4 працэнтныя пункты (на сёння — 16 % гадавых).

Больш падрабязна азнаёміцца з параметрамі аблігацый і Праспектам эмісіі можна тут, а таксама па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147.