Навіны банка і прэс-рэлізы
17.10.2022

У Дзень маці ў Магілёве банк прэзентаваў вельмі сімвалічны мурал

1

Рэспубліканскі праект “Традыцыі дзеля будучыні”, ініцыяваны ў гонар 100-годдзя Беларусбанка, працягвае радаваць гарады новымі мастацкімі творамі. На гэты раз мурал пад назвай «Бацькоўскі кут» з’явіўся ў Магілёве.

Арт-аб’ект нанесены на будынку па адрасе праспект Міра, 61.  Плошча роспісу — 330 квадратных метраў.

3

У аснове кампазіцыі — вобраз гнеязда як сімвал роднага дома, сям’і. Гераіня карціны — ўвасабленне кахаючай жанчыны і маці. Яна клапатліва глядзіць на «горад-гняздо». Таму і ўрачыстае адкрыццё мурала прымеркавалі да Дня маці.

У гняздзе размешчаны горад з ратушай, якая з даўніх часоў лічыцца не проста адміністрацыйным будынкам, а ўвасабленнем сталасці і сучаснасці горада.

Птушкі ў сваю чаргу сімвалізуюць людзей, якія разлятаюцца па свеце, але заўсёды вяртаюцца дадому, у свой горад. Адна з птушак на мурале нясе залаты ключ — традыцыйны сімвал пачатку вясны, адраджэння жыцця, а другая — трымае манетку, якая сімвалізуе ўклад у развіццё горада.

2

Магілёўскі мурал стаў дзясятым у рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні». Мастацкія роспісы ўжо ўпрыгожваюць Пінск, Мазыр, Полацк, Бабруйск, Віцебск, Ліду, Гродна, Салігорск і Брэст.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!