Навіны банка і прэс-рэлізы
23.09.2022

«Зямля пад белымi крыламi» ў Брэсце: чарговы мурал праекта Беларусбанка ўпрыгожыў горад над Бугам

image001

Да 100-гадовага юбілею банк запусціў маштабны праект «Традыцыі дзеля будучыні», ў рамках якога аўтарскія муралы з’явяцца ў дванаццаці гарадах рэспублікі. Сёння крэатыўны падарунак ад найбуйнейшага банка краіны атрымаў Брэст: арт-аб’ект пад назвай «Зямля пад белымi крыламi» ўпрыгожыў сцяну дзевяціпавярховага дома на вуліцы Маскоўскай, 332.

 

image002

Ідэя брэсцкага мурала – вобраз віхроў гісторыі, якія заўсёды бурлілі на землях брэстчыны. Маладая дзяўчына на мурале нібы міфічная багіня злучае ў танцы мінулае і будучыню.

Знізу мы бачым рамантычную стылізацыю Берасцейскага замка і старажытную ладдзю, а ўверсе з віхра гісторыі вылятаюць птушкі, сімвалізуючы ідэі і памкненне ў будучыню.

image003

Важна адзначыць вобраз ракі на мурале. Брэст, як і большасць беларускіх гарадоў, узнік на беразе ракі. Старажытнае Бярэсце было пабудавана на скрыжаванні рачных гандлёвых шляхоў у якасці крэпасці і перавалачнай базы. Горад на месцы ўпадзення Мухаўца ў Буг хутка багацеў за кошт гандлю.

Асновай дызайну адзення дзяўчыны стала стылізацыя кобрынскага традыцыйнага ўбору, але гэта сучасная дзяўчына, якая шануе традыцыі і глядзіць у будучыню.

image004

Замак на роспісе – рамантычная стылізацыя Брэсцкага замка на аснове гістарычных рэканструкцый. Навукоўцы дагэтуль не могуць аднавіць рэальнае аблічча замка – не хапае крыніц і матэрыялаў археалагічных даследаванняў. Але мэта праекта – зацікавіць жыхароў і гасцей горада гэтым сярэдневяковым помнікам, бо з замкам звязана шмат Брэсцкіх гісторый.

Аўтар эскіза – мінская мастачка Ганна Дзюкава, суаўтарамі выступілі Яўгеній Сасюра і Сяргей Рысакоў з Пінска.

image005

Нагадаем, у рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні» банк разам з супольнасцю стрыт-арт мастакоў распісаў шматпавярховікі ў Пінску, Мазыры, Полацку, Бабруйску, Віцебску, Лідзе, Гродне і Салігорску.

Аддзел камунікацый і рэкламы

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!