Экалагічная акцыя праходзіла на працягу тыдня і завершылася 17 верасня. У вызначаных сумесна з гарадскімі ўладамі лакацыях былі высаджаны па 100 дрэў, саджанцы якіх падабраны з улікам рэгіянальных асаблівасцей.
Так, Брэст упрыгожыў граб звычайны, а ў Віцебску стала больш на 100 дубоў. У Гродне высадзілі клён серабрысты, а ў Гомелі і Магілёве — ясень пенсільванскі. «Алея 100-годдзя» ў Мінску сфарміравана з ліпы драбналістай.

Сімвалічна, што закладка алей па ўсёй краіне адбылася ў Дзень народнага адзінства. Удзел у экалагічнай ініцыятыве прыняло кіраўніцтва банка, работнікі і члены іх сем’яў, прадстаўнікі мясцовай улады.

У Брэсце алея размясцілася па вуліцы Маскоўскай праз дарогу ад будынка абласнога ўпраўлення банка.


У Віцебску алею пасадзілі на набярэжнай Дзвіны па вул. Калініна.

У Гомелі «Алею 100-годдзя» варта шукаць на вул. Каменшчыкава (у раёне прыпынку грамадскага транспарту «вул. Чачэрская»).

У Гродне саджанцы ўпрыгожылі малады парк у мікрараёне Дзевятоўка.


У Магілёве экалагічная акцыя прайшла ў новым гарадскім парку «Падміколле», які называюць «зялёным сэрцам» горада.


Вышыня пасаджаных дрэў складае ад 1,5 да 3 м. Пры пасадцы выкарыстаны тэхналогіі, якія дазваляюць максімальна павысіць прыжывальнасць саджанцаў. Гэта значыць, што ўжо будучай вясной маладыя зялёныя алеі будуць нагадваць жыхарам абласных цэнтраў і сталіцы аб 100-годдзі Беларусбанка.
Аддзел камунікацый і рэкламы