Размясціўся манументальны арт-аб’ект, рэалізаваны ў рамках праекта да 100-годдзя Беларусбанка «Традыцыі дзеля будучыні», на тарцы дома № 1 па вуліцы Леніна.
За аснову сюжэта салігорскага мурала ўзяты класічныя і агульныя для многіх культур вобразы Бацькі-Неба і Маці-Зямлі.
Выбар гэтых персанажаў невыпадковы. Бацька-Неба – гэта вярхоўны стваральнік парадку ў сусвеце, ўвасабленне чыстага дзённага святла і мудрасці. Менавіта ён навучыў людзей розным навукам і даў імпульс да развіцця. Маці-Зямля – прамаці ўсяго жывога і найбольш паважаны ў міфалогіі жаночы вобраз.
На мурале «Нараджэнне» адлюстраваны момант з’яўлення новага жыцця, які рэалізаваны праз малюнак парастка як плоду саюза неба (мужчынскага пачатку) і зямлі (жаночага). Гэта свайго роду метафара зараджэння горада, а зялёная стужка, быццам уплеценая ў валасы жанчыны, — сімвал новага імпульсу і развіцця. Цяпер чалавеку наканавана тварыць.
Сувязь з сучаснасцю Салігорска перададзена праз адсылкі да галоўнага дару зямлі гораду — нетраў Старобінскага радовішча. На карціне фактура пакладаў калійнай солі выкарыстана ў валасах жаночага персанажа.
Нагадаем, муралы ў рамках праекта «Традыцыі дзеля будучыні» ўжо ўпрыгожваюць Пінск, Мазыр, Полацк, Бабруйск, Віцебск, Ліду, Гродна.
Улічваючы высокую цікавасць аўдыторыі да праекта, банк вырашыў пашырыць яго геаграфію і рэалізаваць не 10, як было запланавана, а 12 муралаў.
Аддзел камунікацый і рэкламы