Навіны банка і прэс-рэлізы
07.09.2022

У абарачэнні з’явяцца памятныя манеты, прысвечаныя 100-годдзю банка

1

Памятныя манеты «Беларусбанк. 100 год» выкананы ў трох варыянтах:

  • з золата 999 пробы наміналам 50 рублёў масай 7,78 г і дыяметрам 25 мм;
  • з серабра 925 пробы наміналам 20 рублёў масай 33,63 г і дыяметрам 38,61 мм;
  • з медна-нікелевага сплаву наміналам 1 рубель масай 15 г і дыяметрам 33 мм.

Усяго адчаканена 5 247 манет. З іх залатых — 249, сярэбраных — 1 599, медна-нікелевых — 3 399 штук. Манеты выкананы на РДП «Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага Банка Рэспублікі Казахстан» якасцю: залатыя і сярэбраныя – «пруф», медна-нікелевыя – «пруф-лайк».

2

Манеты маюць круглую форму, на пярэднім і адваротным баку – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манет з насечкай.

На аверсе нанесены герб Рэспублікі Беларусь і лагатып Беларусбанка, упісаны ў адзін з элементаў арнамента — «Узор багача», які сімвалізуе ў славянскай міфалогіі вобраз ураджаю. У сучаснай інтэрпрэтацыі — пажаданне дабрабыту і багацця.

Узор працягваецца на рэверсе і дапаўняецца лагатыпам 100-годдзя банка, а таксама юбілейным элементам у выглядзе знікаючай у бясконцы хвалі.

Пры стварэнні дызайну манеты ключавой задачай было забяспечыць сінергію асноўных элементаў фірменнага стылю, якія б неслі ў сабе ідэю пажадання дастатку і дабрабыту.

Выпушчаныя ў абарачэнне манеты з’яўляюцца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковыя да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў. Разам з тым, у банку ўпэўнены, што манеты стануць аб’ектам увагі нумізматаў, а таксама выдатным падарункам.

Аб тым, калі і дзе можна будзе набыць манеты, банк паведаміць дадаткова.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!