Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2022

Да свайго стагоддзя Беларусбанк прэзентаваў у сталіцы першае тэхналагічнае аддзяленне

Адкрыццё ультрасучаснага офіса банка, размешчанага па вуліцы Леніна, 5, прайшло з удзелам кіраўніцтва Беларусбанка, гасцей і кліентаў.

Незвычайны дызайн інтэр’ера і самае сучаснае абсталяванне аддзялення № 510/132 не пакінуць абыякавымі ні аднаго кліента.

1

2

Менавіта ў год 100-годдзя Беларусбанка мы хацелі падкрэсліць, што банк ідзе ў нагу з часам, сочыць за развіццём тэхналогій і ўкараняе іх у бізнес-працэсы. Гэта аддзяленне ўнікальнае: у ім вы не ўбачыце звычайных кас, замест іх выкарыстоўваюцца электронныя касіры. Унутры аддзялення створаны камфортныя працоўныя месцы адкрытага тыпу, на якіх у добразычлівых і прыемных абставінах нашы супрацоўнікі прапануюць увесь спектр банкаўскіх паслуг. Упэўнены, жыхарам і гасцям сталіцы захочацца пабываць у нашым аддзяленні, — сказаў на цырымоніі адкрыцця старшыня праўлення банка Віктар Ананіч.

3

У новым аддзяленні як быццам сустрэліся гісторыя і будучыня. Фасад будынка, выкананы ў класічным стылі, адпавядае архітэктуры вуліцы. Але як толькі адчыняюцца дзверы — нібыта трапляеш у іншы свет, лічбавы.

4

Тут электронныя касіры (спецыяльныя ўстройствы для работы з банкнотамі ў беларускіх рублях і замежных валютах) дазваляюць кліентам вырашаць пытанні па прынцыпе «аднаго акна». У ліку іншых ноў-хаў офіса — планшэты, з дапамогай якіх кліенты могуць самастойна ажыццяўляць аперацыі, бесправадныя станцыі зарадкі мабільных устройстваў, відэасцяна, электронны інфармацыйны стэнд, зона самаабслугоўвання з кругласутачным доступам.

Для зручнасці кліентаў і павышэння лаяльнасці арганізавана ўтульная лаўнж-зона з камфортнымі крэсламі і кава-машынай, а таксама абсталявана яркая ігравая зона для самых маленькіх наведвальнікаў.

5

6

Сучаснасць аддзялення падкрэслілі на цырымоніі адкрыцця і ўручэннем нестандартнага ключа кіраўніку: замест традыцыйнага залатога старшыня праўлення банка Віктар Ананіч перадаў кіраўніку аддзялення №510/132 Таццяне Карповіч сімвалічны біяметрычны ключ.

7

—  У гэтым годзе 100 гадоў банку, які заўсёды побач са сваім народам, сваёй краінай, — адзначыў старшыня Мінскага гарадскога савета дэпутатаў Андрэй Бугроў, які прысутнічаў на мерапрыемстве. —  І вядома, гэта цудоўнае сучаснае аддзяленне — падарунак не толькі да знамянальнай даты банка, але і да юбілею горада, бо ўжо ў наступныя выхадныя сталіца адсвяткуе сваё 955-годдзе. Таму ад імя мінчан шчыра дзякую вам за яго.

8

Лакацыя гэтага офіса, размешчанага недалёка ад праспекта Незалежнасці, характарызуецца інтэнсіўным кліентапатокам. У банку ўпэўнены, што пасля таго, як гараджане даведаюцца пра новае аддзяленне, многім захочацца яго ўбачыць і заадно скарыстацца паслугамі Беларусбанка.

9

Аддзел камунікацый і рэкламы