Навіны банка і прэс-рэлізы
24.08.2022

Дэлегацыя Беларусбанка прыняла ўдзел у пасяджэнні Міжбанкаўскага аб’яднання ШАС

23 жніўня ў г.Ташкент адбылося XVIII пасяджэнне Савета Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях і акрэслілі ключавыя накірункі сумесных дзеянняў.

image001

Кіраўнік дэлегацыі Беларусбанка, першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка падчас выступлення адзначыў адназначную падтрымку банкам усіх ініцыятыў аб’яднання і гатоўнасць садзейнічаць іх рэалізацыі.

Так, Беларусбанкам сфарміравана неабходная інфраструктура для правядзення міжнародных разлікаў у асноўных рэгіянальных валютах, перавагі якой ужо паспелі ацаніць кліенты банка – доля кітайскага юаня ў разліках з пачатку года вырасла больш чым у 3 разы.

image003

У цэлым, у якасці найбольш важных удзельнікамі выдзелены напрамкі развіцця супрацоўніцтва ў нацыянальных валютах, нарошчвання ўзаемнага гандлю і інвестыцый, а таксама шырокае ўкараненне ў практыку падыходаў “устойлівага развіцця”. Бакі падтрымалі неабходнасць працягу і нарошчвання ўзаемнага абмену вопытам і навучання па розных напрамках банкаўскай дзейнасці.

Падчас візіту кіраўніцтвам Беларусбанка таксама праведзены двухбаковыя сустрэчы з прадстаўнікамі фінансавых устаноў Узбекістана, Індыі і Манголіі. У рамках перамоў абмяркоўваліся напрамкі сумеснай працы, арганізацыя прамога ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі і магчымасці банка па прасоўванні беларускага экспарту.

image005

Па выніках пасяджэння падпісаны шэраг дакументаў, якія фарміруюць аснову для далейшага пашырэння сумеснага ўзаемадзеяння банкаў Аб’яднання па актуальных накірунках.