Навіны банка і прэс-рэлізы
22.08.2022

Да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт ужо далучыліся 2 000 кропак продажу па ўсёй краіне

Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам два гады таму назад і за гэты час было праведзена каля 75 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную суму больш за 5,3 млн рублёў.

Нагадаем, гэта паслуга з 1 студзеня бягучага года прадастаўляе магчымасць зняцця наяўных грошай у АГС на тэрыторыі ўсёй рэспублікі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 №924/16.

Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання — уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы, павялічыць таваразварот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў, скараціць свае выдаткі на інкасацыю наяўных грошай. Другія — зняць наяўныя грошы нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.

Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (160 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!