Навіны банка і прэс-рэлізы
04.07.2022

Да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт ужо падключыліся больш за 1 000 кропак продажу па ўсёй краіне

Гэту паслугу Беларусбанк прапанаваў кліентам два гады таму, і за гэты час  было праведзена каля 61 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную сумму больш за 4,2 млн рублёў.

Нагадаем, гэта паслуга з 1 студзеня бягучага года прадастаўляе магчымасць зняцця наяўных грошай у АГС на тэрыторыі ўсёй рэспублікі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 №924/16.

Сэрвіс зручны як для суб’ектаў гаспадарання — уладальнікаў арганізацый гандлю і сэрвісу, так і пакупнікоў. Першыя могуць такім чынам не толькі прымаць плацяжы з дапамогай карт, але і выдаваць па іх наяўныя грошы, павялічыць таваразварот за кошт прыцягнення дадатковай колькасці пакупнікоў, скараціць свае расходы на інкасацыю наяўных грошай. Другія — зняць наяўныя нават там, дзе няма банкамата і аддзялення банка.

Сума наяўных грашовых сродкаў у рамках адной аперацыі не павінна перавышаць 5 базавых велічыняў (160 беларускіх рублёў). Звяртаем увагу, што Беларусбанк не спаганяе камісію за зняцце наяўных грошай. За правядзенне аперацыі можа спаганяцца плата банкам, які выпусціў картку.

Падрабязней пра магчымасці эквайрынгу арганізацый гандлю і сэрвісу тут.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!