Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2022

Віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дарагія кліенты!

Віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Адзначаючы галоўнае свята рэспублікі ў Год гістарычнай памяці, мы адчуваем глыбокі гонар за сваю краіну – суверэнную і прыгожую. Кожнаму з нас гэта асаблівая дата нагадвае пра важнасць яднання народу, усведамлення сілы беларускай нацыі.

Нам пашчасціла атрымаць ад продкаў вялікую духоўную спадчыну, якая, абагачаючыся з веку ў век, перадавалася праз пакаленні: родная мова, унікальныя традыцыі, самабытнае мастацтва, уражальныя архітэктурныя помнікі, навуковыя працы, літаратурныя шэдэўры.

Спіс набыткаў Беларусі можна працягваць доўга, аднак галоўнай каштоўнасцю нашай краіны заўсёды былі, ёсць і будуць людзі – працавітыя, стойкія, смелыя, верныя сваім ідэалам і па-сапраўднаму адданыя радзіме. Менавіта дзякуючы гэтым якасцям суайчыннікаў сёння мы можам жыць на сваёй зямлі, выхоўваць дзяцей, самарэалізоўвацца, будаваць планы на будучыню. Мы не маем права забываць, якую страшную цану прыйшлося заплаціць нашаму народу за свабоду і мір.

Шчыра жадаем моцнага здароўя і бадзёрасці духу, падтрымкі родных і блізкіх, аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, увасаблення ў жыццё ідэй, руху толькі ўперад, светлых думак і добрых спраў на карысць незалежнай і квітнеючай Беларусі!

Наглядальны савет,
Праўленне
ААТ «ААБ Беларусбанк»