Падтрымка юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў – адна з ключавых задач найбуйнейшага банка краіны ў рамках комплекснага абслугоўвання карпаратыўных кліентаў.
Для прадастаўлення зручнага фармату абслугоўвання развіваюцца і ўдасканальваюцца дыстанцыйныя каналы. Сёння банк прапануе сваім кліентам магчымасць працы ў Кліент-банку, у тым ліку мабільным дадатку і на электроннай гандлёвай пляцоўцы.
Адным са зручных інструментаў абслугоўвання стаў мабільны сэрвіс M-Business Belarusbank. Паслуга даступна для тэлефонаў або планшэтаў з аперацыйнай сістэмай Android, iOS і Huawei. Дадатак дазваляе не проста аператыўна ажыццявіць плацяжы, але і кантраляваць рух грашовых сродкаў і з дапамогай push-паведамлення, падпісваць дакументы з дапамогай SMS-кода, атрымліваць выпіску па рахунку, даведвацца курсы валют і найбліжэйшыя аддзяленні банкаў. Уваход у дадатак забяспечваецца праз біяметрычную аўтэнтыфікацыю або ПІН-код.
Для таго, каб стаць карыстальнікам M-Business Belarusbank, неабходна:
- Звярнуцца ў банк для падключэння паслугі;
- Быць карыстальнікам Кліент-банка;
- Спампаваць дадатак у магазіне дадаткаў Google Play, App Store і AppGallery.
Кіруйце бізнесам камфортна!