У Мінску падведзены вынікі конкурсу ў рамках штогадовай банкаўскай прэміі «Банк года». Першае месца ў намінацыі «Банк з найлепшым SEO» заняў Беларусбанк. Па выніках даследаванняў бачнасці сайтаў фінансавых устаноў нашай краіны, якія праводзяцца кампаніяй AMDG, ТОП-10 банкаўскай катэгорыі традыцыйна ўзначальвае Беларусбанк.
За адкрытасць, гібкасць у супрацоўніцтве, уклад у крыптаіндустрыю Беларусі найбуйнейшы банк краіны стаў прызёрам у намінацыях «Крыптафрэндлі банк», а таксама «Банк будучыні» і інтэрнэт-галасаванні.
Па выніках інтэрнэт-галасавання на сайце прэміі «Банк года» афіцыйным тварам прэміі стала Алеся Лебедзь з Гродзенскага абласнога ўпраўлення №400 Беларусбанка. Нашы супрацоўніцы перамагаюць у гэтай намінацыі ўжо трэці год запар, што пацвярджае той факт, што самыя прыгожыя дзяўчаты працуюць у найбуйнейшым банку краіны.
«Банк года Беларусі» — штогадовая прэмія, асноўная мэта якой накіравана на падвядзенне вынікаў працы банкаў, якія ажыццяўляюць камерцыйную дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.