Конкурс «Нам мір завешчана берагчы», арганізатарам якога выступіла Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, а генеральным партнёрам — Беларусбанк, прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне і накіраваны на выхаванне патрыятызму ў падрастаючага пакалення, а таксама ўвекавечанню памяці аб гераізме і мужнасці савецкіх воінаў.
Мерапрыемства прайшло ў некалькі этапаў, а ў фінал трапілі самыя лепшыя работы юных мастакоў ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў з усіх куткоў краіны.
Умовамі конкурсу было прадугледжана некалькі намінацый («Яны змагаліся за Радзіму», «Дарагія мае ветэраны», «Свята Перамогі вачыма дзяцей», «Мая сям'я і Вялікая Перамога») і падзел удзельнікаў на тры ўзроставыя катэгорыі (7-9 гадоў, 9-12 гадоў і 13-15 гадоў).
Вынікі падводзіла журы пад старшынствам Мікалая Апіёка, члена Беларускага саюза мастакоў і заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Былі вызначаны па адным пераможцы ў кожнай узроставай катэгорыі, а таксама па два другія і трэція месцы. Некаторыя юныя мастакі атрымалі таксама спецыяльныя прызы ад Беларусбанка і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі.
Пры садзеянні Беларусбанка работы ўсіх фіналістаў конкурсу ўвайшлі ў спецыяльна выдадзены да цырымоніі ўзнагароджання набор паштовак, які стаў выдатным падарункам для ўдзельнікаў мерапрыемства.
Аддзел камунікацый і рэкламы