У 2022 годзе Беларусбанк сустракае сваё 100-годдзе.
У ліку юбілейных актыўнасцей банкам запушчаны праект "Традыцыі дзеля будучыні", у рамках якога ў гарадах Беларусі ствараюцца яркія муралы.
Час пазнаёміцца з гісторыяй – самымі значнымі дасягненнямі банка і фінансавай сістэмы Беларусі за мінулыя 100 гадоў. Напярэдадні векавога юбілею Беларусбанк запускае яркі прома-сайт пра сваю гісторыю.
Сучасныя тэхналогіі, пры дапамозе якіх рэалізаваны сайт, дазволілі візуалізаваць факты і падзеі з гісторыі банкаўскай справы краіны і Беларусбанка ў максімальна цікавай форме.
Адначасова захавана традыцыйная стылістыка Беларусбанка – нас лёгка пазнаць за кошт колеравай палітры і зялёнай лініі, якая аб’ядноўвае падзеі ў суцэльную гістарычную рэтраспектыву.
Такое абазначэнне не выпадковае. Бо сёння гісторыя Беларусбанка цесна звязана з жыццём некалькіх пакаленняў беларусаў. Пераемнасць – важная якасць, якую нам падарыў 100-гадовы вопыт.
Беларусбанк ганарыцца сваімі шматгадовымі поспехамі і значным укладам у эканоміку краіны. Дасягненні банка на працягу векавой гісторыі адбыліся дзякуючы нашым кліентам.
Таму сёння Беларусбанк дзеліцца сваёй гісторыяй, якая, па сутнасці, блізкая кожнаму».
Прапануем далучыцца да гісторыі Беларусбанка!
Цікава, якімі былі першыя лічыльныя машыны і калі ў банку з’явіліся камп’ютары? Выбірайце таймлайн «Тэхналогіі» і назірайце, як яны развіваліся.
Жадаеце даведацца, як выглядалі сапраўдныя савецкія чырвонцы? Лістайце таймлайн «Грошы». Тут жа ўсе падрабязнасці пра грашовыя рэформы Беларусі, дэнамінацыі і змену дызайну купюр.
Таймлайн «Дасягненні» дапаможа ацаніць значны шлях у 100 гадоў, які банк прайшоў разам з краінай і некалькімі пакаленнямі кліентаў.
Пагадзіцеся, факты гісторыі Беларусбанка цікавыя і нават нечаканыя?
Пры гэтым многія са старанна падабраных візуалаў — архіўныя і даволі рэдкія (напрыклад, фота першага банкамата Беларусбанка, які захоўваецца ў музеі банка, але ўсё яшчэ выдае купюры).
Прапануем прайсці захапляльны квіз і праверыць, што запомнілася больш за ўсё.