У апошні час грамадзянам Расійскай Федэрацыі ўсё часцей сталі паступаць званкі невядомых асоб ад імя розных банкаў з нумароў тэлефонаў, якія быццам бы належаць ААТ «ААБ Беларусбанк» (напрыклад, +375172188431).
У дадзеным выпадку махляры выкарыстоўваюць тэхналогію падмены нумару тэлефона, з дапамогай якой у выклікаемага абанента падчас уваходнага званка адлюстроўваецца нумар, які належыць банку. Пры гэтым невядомыя, выдаючы сябе за супрацоўнікаў розных банкаў, спрабуюць стварыць ажыятажны попыт вакол замежнай валюты ў Расійскай Федэрацыі.
Звяртаем увагу, што сапраўдныя супрацоўнікі Беларусбанка падобных тэлефанаванняў не ажыццяўляюць!
Калі вы сутыкнуліся з падобнай сітуацыяй (нават калі вам патэлефанавалі з нумара, які належыць банку), не паведамляйце рэквізіты сваёй карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVC2/CVV2-код), а таксама іншыя канфідэнцыяльныя звесткі: пароль 3D-Secure, лагін і пароль, даныя карты кодаў для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг», код рэгістрацыі SMS-банкінгу, любыя накіроўваемыя банкам аднаразовыя SMS-коды і іншыя звесткі. У дадзеным выпадку неадкладна спыняйце размову.