Паважаныя кліенты, з 01.04.2022 змяняюцца ўмовы абслугоўвання па картачных прадуктах банка.
Змяненні для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт»
Новыя перавагі для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт»:
- цяпер у рамках Клуба «Аксаміт» можна аформіць не толькі картку БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Maestro, але і БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ да новага, дзеючага, а таксама да базавага рахунку;
- афармленне картак у рамках Клуба «Аксаміт» ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання. Тэрмін дзеяння карткі павялічаны да 5 гадоў;
- трымальнікі картак Клуба «Аксаміт» могуць здымаць наяўныя грашовыя сродкі без камісіі не толькі ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», але і ў банкаматах іншых банкаў Рэспублікі Беларусь у памеры да 200 бел.руб. у месяц;
- для зручнасці трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт» пакет паслуг «Поўны» ў сістэме «М-банкінг», усе віды SMS-апавяшчэння (аб прыходных або аб расходных, або аб расходных і прыходных аперацыях), а таксама магчымасць змены ПІН-кода прадастаўляюцца без спагнання ўзнагароджання;
- для трымальнікаў картак Клуба «Аксаміт» прадастаўляюцца спецыяльныя ўмовы па тэрміновым дэпазіце «Беларусбанк-анл@йн» з тэрмінам захоўвання 9 і 18 месяцаў, а таксама дэпазітны сейф для захоўвання каштоўнасцей са скідкай 50%;
Змяненні ў налічэнні мані-бэка па картках у рамках Клуба «Аксаміт»:
- мані-бэк за ажыццяўленне аперацый у аптэках (МСС-код 5912) карткай Клуба «Аксаміт» павялічаны з 2,5% да 3%;
- замест вузкага пераліку арганізацый гандлю (сэрвісу) (далей - АГС), у якіх трымальнікам картак Клуба «Аксаміт» прадастаўляўся мані-бэк (ТАА «Еўрагандаль», СТАА «Лібрэцік», ААТ «ГУМ», ААТ «ЦУМ Мінск», ТДА «Віталюр», ЗТАА «БелМаркетКомпані», ЗТАА «Март Інн Фуд», ТАА «Тытунь-Інвест»), цяпер мані-бэк у памеры 3% прадастаўляецца ў шырокай сетцы АГС з наступнымі кодамі МСС:
4111 - пасажырскія перавозкі - прыгарадныя і мясцовыя прыгарадныя рэйсы,
4112 - пасажырскія чыгуначныя перавозкі,
4131 – аўтобусныя лініі,
5942 – кніжныя магазіны,
5947 – магазіны паштовак, падарункаў, сувеніраў,
5949 – магазіны тканіны, нітак, рукадзелля, шыцця,
5994 – дылеры па продажы друкаванай прадукцыі,
5261 - садовыя прылады (у тым ліку для догляду за газонамі) у розніцу,
5992 – фларыстыка,
5971 - галерэі і мастацкія пасрэднікі,
7922 - білетныя аператары, агенцтвы,
7929 - музычныя гурты, аркестры і іншыя забаўляльныя паслугі (канцэрты),
7991 – турыстычныя славутасці і выставы,
5995 – заамагазіны;
Даведацца МСС па вашых аперацыях можна ў апавяшчэнні аб аперацыі.
- захаваны мані-бэк 1% за ажыццяўленне аперацый у каналах ДБА банка на карысць арганізацый – удзельнікаў сістэмы «Разлік» (АІС АРІП), акрамя вытворцаў паслуг, якія размяшчаюцца ў вузлах дрэва АРІП «Банкаўскія, фінансавыя паслугі», «Мабільная сувязь», а таксама мані-бэк да 12% пры разліках у АГС-партнёрах банка;
- максімальны памер мані-бэк складае 20 бел.руб. у месяц.
Клуб «Аксаміт» - гэта картачны прадукт для пенсіянераў, якія жадаюць атрымліваць не толькі пенсію, але і пэўны ўзровень камфорту і выгады. Мані-бэк, які ўстаноўлены ў шырокай сетцы АГС, дазволіць зрабіць любімыя пакупкі на захапленні і адпачынак з карткай Клуба «Аксаміт» яшчэ больш прыемнымі і выгаднымі.Змяненні для трымальнікаў картак Клуба «Свае»
Новыя перавагі для трымальнікаў картак Клуба «Свае»:
- цяпер карткі Клуба «Свае» выпускаюцца на 4 гады;
- аформіць карткі Клуба «Свае» фізічныя асобы могуць у каналах ДБА банка або звярнуўшыся ў аддзяленне банка. Больш не патрабуецца афармленне заяўкі на выпуск карткі юрыдычнай асобай-наймальнікам;
- трымальнікі картак Visa Gold і Visa Platinum Клуба «Свае» могуць здымаць наяўныя грашовыя сродкі без камісіі не толькі ў банкаматах ААТ «ААБ Беларусбанк», але і ў банкаматах іншых банкаў Рэспублікі Беларусь у памеры да 500 бел.руб. у месяц (для Visa Gold) і да 700 бел.руб. у месяц (для Visa Platinum);
- для зручнасці трымальнікаў картак Клуба «Свае» Visa Gold цяпер SMS -апавяшчэнне аб прыходных аперацыях ажыццяўляецца без спагнання ўзнагароджання, а для трымальнікаў картак Клуба «Свае» Visa Platinum без спагнання ўзнагароджання ажыццяўляюцца ўсе віды SMS – апавяшчэння (аб прыходных або аб расходных, або аб расходных і прыходных аперацыях).
Змяненні ў налічэнні мані-бэк па картках у рамках Клуба «Свае»:
- пашыраны спіс аперцый, па якіх ажыццяўляецца налічэнне мані-бэк: цяпер мані-бэк налічваецца не толькі па безнаяўных аперацыях, здзейсненых на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, але і за мяжой;
- мані-бэк налічваецца за безнаяўныя аперацыі без абмежавання мінімальнай сумы (раней была ўстаноўлена мінімальная сума безнаяўнай аперацыі 30 бел.руб. для налічэння мані-бэк);
- устаноўлены памер мані-бэк для трымальнікаў картак Visa Gold Клуба «Свае» 0,3%, а для трымальнікаў картак Visa Platinum – 0,7%.
Змяненні памеру і спосабу спагнання ўзнагароджання за абслугоўванне карткі:
- спагнанне ўзнагароджання з юрыдычных асоб з 01.04.2022 не ажыццяўляецца;
- па раней аформленых картках Visa Gold у рамках пакетаў «Старт» і «Супер», выпушчаных да 31.03.2022, захоўваецца памер штомесячнага ўзнагароджання ў памеры 0,75 бел.руб. (у рамках пакета «Старт») і 0,65 бел.руб. (у рамках пакета «Супер»). Штомесячнае ўзнагароджанне не спаганяецца пры ажыццяўленні безнаяўнага абароту ў памеры не менш за 200 бел.руб. у месяц;
для картак Visa Gold Клуба «Свае», выпускаемых з 01.04.2022, устаноўлена адзінаразовае ўзнагароджанне за абслугоўванне ў памеры 40 бел.руб. пры афармленні ва ўстанове банка і 35 бел.руб. пры афармленні карткі ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання;
- для картак Visa Platinum Клуба «Свае», выпускаемых з 01.04.2022, устаноўлена адзінаразовае ўзнагароджанне за абслугоўванне ў памеры 70 бел.руб. пры афармленні ва ўстанове банка і 60 бел.руб. пры афармленні карткі ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, а таксама прадугледжана штомесячнае спагнанне ўзнагароджання ў памеры 5 бел.руб. (штомесячнае ўзнагароджанне не спаганяецца ў выпадку дасягнення ў справаздачным месяцы безнаяўнага абароту ў памеры 700 бел.руб.).
Змяненні для трымальнікаў іншых картак банка
- у рамках Клуба «Шчодры» картка БЕЛКАРТ-Maestro цяпер выпускаецца тэрмінам на 2 гады. Узнагароджанне за абслугоўванне карткі пры афармленні ва ўстанове банка складзе 16,00 бел.руб., пры афармленні карткі ў каналах ДБА банка – 9,00 бел.руб.;
- па картках Mastercard Standard і БЕЛКАРТ-Maestro Клуба «Шчодры» цяпер прадастаўляецца паслуга SMS-апавяшчэнне аб прыходных аперацыях (з астаткам) на ўвесь тэрмін дзеяння карткі без спагнання ўзнагароджання;
- аформіць картку ў рамках Клуба «Z-клас» цяпер можа не толькі законны прадстаўнік непаўналетняга, але і іншая асоба са згоды законнага прадстаўніка непаўналетняга;
- па картках Visa Gold Клуба «Лэдзі», Mastercard Standard Клуба «Шчодры» спагнанне штомесячнай абаненцкай платы ў 13-ы і 25-ы месяцы, разлічанай з месяца, наступнага за месяцам афармлення карткі, ажыцяўляецца ў выпадку калі аб’ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў складае менш за 3600,00 бел.руб. (за выключэннем АГС з МСС-кодамі 9402, 4900, 4814, 4829 і АГС з МСС-кодамі, якія пачынаюцца з лічбы 6).