Навіны банка і прэс-рэлізы
22.03.2022

«Беларусбанк» — стратэгічны партнёр VII Тыдня беларускага прадпрымальніцтва

У краіне стартаваў VII Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва. Ініцыятыва праводзіцца пры падтрымцы ўрада і ўключана ў дзяржаўную праграму развіцця малога і сярэдняга бізнесу на 2021-2025 гады. Стратэгічным партнёрам мерапрыемства выступае “Беларусбанк”.

На працягу тыдня запланавана насычаная дзелавая праграма, якая ўключае правядзенне больш за 150 мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Гэта семінары, канферэнцыі, абмеркаванні ў фармаце круглых сталоў і панэльных дыскусій, удзельнікі якіх разгледзяць актуальныя пытанні і прыярытэтныя накірункі развіцця прадпрымальніцтва ў Беларусі.

У Нацыянальным прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная пачатку Тыдня беларускага прадпрымальніцтва, удзел у якой прыняў дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу «Беларусбанка» Сяргей Пась.

1

«Развіццё малога і сярэдняга бізнесу – гэта адзін з накірункаў, які садзейнічае забеспячэнню фінансавай стабільнасці ў нашай краіне. «Беларусбанк» аказвае ўсебаковую падтрымку развіццю малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, валодае сур’ёзнымі кампетэнцыямі  па рэалізацыі праектаў любога маштабу і складанасці, мае шматгадовы вопыт узаемадзеяння з прадпрыемствамі малога і сярэдняга бізнесу, з’яўляецца надзейным фінансавым інстытутам. Сёння малому бізнесу неабходна рабіць акцэнт на адаптацыю да пераменлівых эканамічных умоў, больш аператыўна рэагаваць і пры неабходнасці перафармаціраваць свой бізнес», - падкрэсліў Сяргей Пась.

Асноўнай падзеяй стане IV Рэспубліканскі дзелавы форум "Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: Кансалідацыя. Стратэгія і тактыка". У гэтым годзе адзін з ключавых акцэнтаў мерапрыемства таксама будзе зроблены на развіцці маладзёжных прадпрымальніцкіх ініцыятыў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!