Навіны банка і прэс-рэлізы
28.02.2022

«Беларусбанк» у якасці генеральнага партнёра ўзнагародзіў двух удзельнікаў праекта «100 ідэй для Беларусі»

Фінал беларускага рэспубліканскага конкурсу «100 ідэй для Беларусі» прайшоў напярэдадні ў індустрыяльным парку «Вялікі камень». У якасці генеральнага партнёра ўдзел у ім прыняў «Беларусбанк».

2

Прадстаўніком банка, а таксама ментарам стартап-руху выступіў намеснік старшыні праўлення Алег Казарэдаў:

На наш погляд, гэта сімвалічна, што найбуйнейшы банк краіны ў свой векавы юбілей выступіў партнёрам маладзёжнай ініцыятывы «100 ідэй для Беларусі». Згодна з мэтамі Палітыкі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, мы пастаянна падтрымліваем ініцыятывы падрастаючага пакалення. Няхай нашы таленты натхняюцца, вырабляюць, твораць, а для ўвасаблення іх ідэй «Беларусбанк» будзе заўсёды побач, побач з кожным!

У гэтым годзе з 1100 заявак да фіналу быў адабраны 121 праект: моладзь прадэманстравала свае напрацоўкі ў сферы прамысловых і будаўнічых тэхналогій, эканомікі, аховы здароўя, экалогіі, бізнесу і іншых. «Беларусбанк» падрабязна азнаёміўся з кожнай ініцыятывай і выбраў асобна ад намінацый тры найлепшыя ідэі. Дзве з іх належаць Антону Вараб’ю, вучню 11 класа ДУА «Сярэдняя школа № 11 г. Наваполацка»: гэта праект «Скарбы Беларусі» — інтэрактыўная настольная гульня па дасягненнях Рэспублікі Беларусь, і School TEX — шматфункцыянальная адукацыйная платформа, якая ўключае ў сябе расклад урокаў, званкоў, педагогаў, меню, а таксама каналы навін і многае іншае. Трэцці праект належыць удзельніцы з Гродзенскай вобласці Анастасіі Жаўтагірка, выкладчыцы УА «Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж». Сутнасць яе праекта заключаецца ў стварэнні лініі па вытворчасці палімерна-пяшчаных вырабаў. У якасці заахвочвання ад банка намеснік старшыні праўлення Алег Казарэдаў уручыў маладым людзям наўтбукі.

3

1

Даведка: Праект «100 ідэй для Беларусі» стартаваў у 2011 годзе па ініцыятыве БРСМ. З тых пор у ім прынялі ўдзел каля 17 000 маладых людзей, больш за 3000 распрацовак укаранёны ў розных сферах дзейнасці.

Прымаючы ўдзел у гэтай ініцыятыве, «Беларусбанк» аказвае садзеянне развіццю інавацыйнай і навуковай дзейнасці нашай краіны, уносіць уклад у падтрымку маладых распрацоўшчыкаў, вынаходнікаў, вучоных, тым самым рэалізоўваючы сацыяльную місію.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!