«Беларусбанк» з Офісам Сеткі Глабальнага дагавору ААН у Беларусі правялі чарговы анлайн-семінар для карпаратыўных кліентаў банка.
Семінары праходзяць у рамках адукацыйнага анлайн-праекта «Пабудова эфектыўнага бізнесу». Ён разлічаны не толькі для пачынаючых прадпрымальнікаў, але і для тых, хто ў бізнесе ўжо даўно. На сустрэчах у ZOOM удзельнікі атрымліваюць не толькі новую і актуальную інфармацыю аб развіцці бізнесу, але і задаюць свае пытанні экспертам з самых розных галін.
Восьмы па ліку анлайн-семінар прайшоў на тэму «Ад змяненняў у Падатковы кодэкс да новых спосабаў супрацьдзеяння фінансаваму махлярству: трэнды 2022 года». Кліенты банка абмеркавалі з экспертамі змяненні ў выплаце падатку па спрошчанай сістэме падаткаабкладання, адзінага, падаходнага падаткаў, а таксама даведаліся аб новых відах фінансавага махлярства і схемах для эфектыўнага супрацьдзеяння.
Паглядзець эфір можна тут.
Аддзел камунікацый і рэкламы