У мінулым годзе Беларусбанк прапанаваў кліентам інавацыйны сэрвіс па анлайн-афармленні паручыцельства пры атрыманні спажывецкіх крэдытаў. За гэты час сэрвісам скарысталіся больш за 1000 кліентаў.
«Сэрвіс зручны і просты ў выкарыстанні», – адзначыла намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. – І кожны наш кліент можа не выходзячы з дома запоўніць у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка анкету паручыцеля і заключыць дагавор паручыцельства ў электронным выглядзе».
Гэты сэрвіс даступны ў сітэмах М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг, а таксама на карпаратыўным сайце банка (пры ідэнтыфікацыі паручыцеля ў банку з выкарыстаннем даных, якія ўтрымліваюцца ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі).
Паручыцелю адлюстроўваецца інфармацыя аб умовах крэдыту: сума, тэрмін, памер працэнтнай стаўкі, і ён самастойна ажыццяўляе дзеянне па запаўненні анкеты паручыцеля і заключэнні дагавору паручыцельства.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па тэлефоне 147.
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.