Навіны банка і прэс-рэлізы
20.01.2022

Падводзім вынікі года: 70% крэдытаў на нерухомасць аформлены ў Беларусбанку

 У лютым мінулага  года ў рамках рэалізацыі Указа № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні» «Беларусбанк» першым сярод камерцыйных банкаў выйшаў на рынак з унікальным прадуктам  — крэдытам «Іпатэка Экспрэс». І з тых пор заключыў з кліентамі больш за 3400 крэдытных дагавораў на суму звыш 140 млн рублёў.

Наш прадукт атрымаўся запатрабаваным і лічбы гавораць самі за сябе: з 10 крэдытаў на жыллё, афармляемых у Беларусі, 7 выдаюцца менавіта ў Беларусбанку, — адзначае намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. — У гэтым сегменце мы бясспрэчныя лідары.

Па словах кіраўніка, часцей за ўсё крэдыт афармляюць не на ўвесь кошт жылля, а толькі на суму, якой не хапае. Таму сярэдні памер крэдыту — каля 42 000 беларускіх рублёў.

У мінулым годзе для павышэння даступнасці крэдыту банк таксама дазволіў уключаць у сукупны даход крэдытаатрымальніка даходы блізкіх сваякоў і членаў сям’і (пры ўмове заключэння дагавору паручыцельства).

Яшчэ адной важнай перавагай «Іпатэкі Экспрэс» Святлана Кажэкіна лічыць зручнасць і прастату афармлення. Кліент прыносіць пакет дакументаў і не пазней наступнага працоўнага дня ўжо ведае рашэнне па сваёй заяўцы.

Крэдыт папулярны не толькі ў жыхароў Мінска і вобласці: амаль 50% заявак паступае ад прадстаўнікоў рэгіёнаў.

Нагадаем, выдаецца «Іпатэка Экспрэс» на тэрмін да 20 гадоў пад заклад жылля, банк гатовы крэдытаваць да 100% кошту пакупкі (з улікам плацежаздольнасці заяўніка) пад 21% гадавых. Звяртацца за крэдытам можна ў Іпатэчныя офісы Беларусбанка па ўсёй краіне.

Аддзел камунікацый і рэкламы