Напярэдадні ў Мінску абвясцілі самыя народныя брэнды. Сярод іх – «Беларусбанк», які стаў пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыях «Банк і яго банкаўскі прадукт» і «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне».
Сведчанне аб народнай любові і даверы найбуйнейшы банк нашай краіны дэманструе ўжо пяты год запар. Важна і тое, што сёння банк, пацвярджаючы статус інавацыйнай фінансавай установы, імкнецца прадастаўляць сваім кліентам паслугі, максімальна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі.
«Вялікі гонар атрымаць дзве ўзнагароды, якія з’яўляюцца высокім знакам якасці і ў чарговы раз пацвярджаюць «народны» статус «Беларусбанка», - адзначыла на цырымоніі ўзнагароджання намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна. – перамога адразу ў дзвюх намінацыях сведчыць аб тым, што на працягу ўжо амаль 99 гадоў шматтысячная каманда арыентуецца на сваіх кліентаў і распрацоўвае прадуктовую лінейку і сэрвісы, улічваючы пажаданні беларусаў. Прыемна ведаць, што нашы намаганні высока ацэнены, а прапановы — запатрабаваныя. Мы ў сваю чаргу гатовы з упэўненасцю сказаць нашым кліентам: «Беларусбанк заўсёды побач!»
Сёння больш за 6 міліёнаў жыхароў нашай краіны з’яўляюцца кліентамі "Беларусбанка". Таму брэнд найбуйнейшага банка краіны па праву носіць званне "Народны".
Аддзел камунікацый і рэкламы