Навіны банка і прэс-рэлізы
03.12.2021

Пашыраючы межы партнёрства: Віктар Ананіч прыняў удзел у Другім Еўразійскім кангрэсе

Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч у складзе беларускай дэлегацыі прыняў удзел у Другім Еўразійскім кангрэсе, які прайшоў у Маскве на пляцоўцы 57-га павільёна ВДНГ. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Еўразійскі банк развіцця.

1

На форуме выступіў Прэм’ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. Сярод актуальных пытанняў кангрэса – перамовы па новых транспартных калідорах: "Захад – Усход" і "Поўнач – Поўдзень", а таксама харчовая бяспека і ключавыя інвестпраекты ў рамках ЕАЭС.

2

У рамках кангрэса кіраўніцтвам «Беларусбанка» праведзены шэраг перамоў з прадстаўнікамі банкаўскага сектара Расійскай Федэрацыі, у ходзе якіх абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і пашырэння партнёрскіх сувязей.

3

Кангрэс зарэкамендаваў сябе як аўтарытэтная пляцоўка адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі органаў улады і бізнесу Еўразійскай прасторы. У гэтым годзе яго ўдзельнікі абмеркавалі практычныя пытанні павышэння ролі бізнесу, дзелавых колаў, дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў раскрыцці патэнцыялу інтэграцыі краін – паглыбленні вытворча-тэхнічнай кааперацыі, абмене перадавымі тэхналогіямі.

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!