Навіны банка і прэс-рэлізы
23.11.2021

«Беларусбанк» падтрымлівае бізнес на ўсіх этапах развіцця. У Мінску падвялі вынікі конкурсу «Прадпрымальнік года»

У сталіцы ўзнагародзілі пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года» па выніках дзейнасці за 2020 год. У спісе – 34 лаўрэаты. Конкурс праводзіўся па пяці намінацыях: «Паспяховы старт», «Стабільны поспех», «Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці», «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг» і «Эфектыўны індывідуальны бізнес». 

image001

Традыцыйна партнёрам конкурсу на працягу многіх гадоў выступае «Беларусбанк». Развіццё малога і сярэдняга бізнесу для яго з’яўляецца адным з ключавых напрамкаў.

«Дзякуючы развітай інфраструктуры, даступнасці паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, а таксама надзейнасці і комплекснаму падыходу да абслугоўвання кліентаў, Беларусбанк займае лідзіруючыя пазіцыі па рабоце з малым і сярэднім бізнесам, - падкрэсліў дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу найбуйнейшага банка Сяргей Пась. - Мы надаём вялікую ўвагу развіццю ініцыятыў беларускага бізнесу. Многія прадпрымальнікі рэалізавалі свае бізнес-ідэі пры падтрымцы банка, стварыўшы пры гэтым сотні працоўных месцаў».

 

2

Прыемна адзначыць, што практычна палова пераможцаў гэтага конкурсу з’яўляюцца кліентамі «Беларусбанка». «Поспех сённяшніх пераможцаў з’яўляецца натхняльным прыкладам для іншых. Наш банк заўсёды побач і гатовы аказаць падтрымку бізнесу на любой стадыі развіцця», - дадаў Сяргей Пась.

3

Сёння кліенцкая база найбуйнейшага банка краіны налічвае больш за 93 тысячы суб’ектаў гаспадарання (з іх большая палова – малы і сярэдні бізнес), якія карыстаюцца шырокім спектрам банкаўскіх прадуктаў і паслуг.

Аддзел камунікацый і рэкламы