Навіны банка і прэс-рэлізы
29.10.2021

У мікрараёне «Лебядзіны» з’явілася новае аддзяленне «Беларусбанка»

Развітая сетка нашага банка папоўнілася яшчэ адным камфартабельным офісам. Аддзяленне № 510/439 адкрылася па адрасе Нарачанская, 4. У ім стварылі ўсе неабходныя ўмовы для зручнага абслугоўвання кліентаў: устанавілі тэрмінал электроннай чаргі, арганізавалі мультыкарыстальніцкае працоўнае месца, дзве касы і два бізнес-месцы для абслугоўвання фізічных асоб. Таксама ёсць магчымасць зайсці ў інтэрнэт, падключыўшыся да бясплатнага Wi-Fi. Арганізавана кругласутачная зона самаабслугоўвання, у якой устаноўлены банкамат з пашыранымі функцыямі: з яго дапамогай можна не толькі зняць наяўныя грашовыя сродкі, але і папоўніць рахунак, правесці валютна-абменныя аперацыі.

Для зручнасці грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны пад’ёмны ліфт, а для кліентаў-веласіпедыстаў абсталявана велапаркоўка.

image001

У мікрараёне «Лебядзіны» Цэнтральнага раёна горада Мінска пражывае каля 25 тысяч чалавек. Ён працягвае забудоўвацца і папаўняцца новымі жыхарамі. Менавіта таму, па словах старшыні праўлення «Беларусбанка» Віктара Ананіча, было прынята рашэнне адкрыць там сучасны офіс з зонай самаабслугоўвання ў рэжыме 24/7  і і шырокім спектрам банкаўскіх паслуг:

«Ведаеце, мы доўга думалі аб неабходнасці адкрыцця аддзялення ў гэтым мікрараёне. Бо большасць людзей сёння ажыццяўляюць усе неабходныя банкаўскія аперацыі дыстанцыйна: у офісе, дома на канапе або дзесьці на адпачынку. Але тым не менш мы разумеем, што жывыя стасункі не здольны замяніць гаджэт.
Сённяшняя падзея — гэта чарговае пацвярджэнне сур’ёзных адносін найбуйнейшага банка краіны да ўзроўню абслугоўвання кліентаў».

image002

Дырэктар ЦБП № 510 Вадзім Мозаў падзякаваў кіраўніцтву банка і службам, якія прынялі ўдзел у будаўніцтве. Кіраўнік установы гарантаваў, што дружная каманда новага аддзялення будзе ажыццяўляць высокую якасць абслугоўвання ў адпаведнасці з устаноўленымі стандартамі.

image003

Калектыў падраздзялення складаецца з адных хлопцаў, а кіруе імі Антаніна Пярфільева. Па яе словах, аддзел продажу ЦБП № 510 спецыяльна падыйшоў да пытання падбору персанала ў новае аддзяленне нестандартна і сабраў каманду з маладых і амбіцыёзных спецыялістаў. Усе яны смела могуць пахваліцца высокім узроўнем продажу. Кіраўнік аддзялення Антаніна Пярфільева адзначыла, што лебедзь — сімвал чысціні і вернасці, таму яе калектыў будзе заўсёды верны сваёй справе і кліентам:

«Нам бы вельмі хацелася, каб лебядзінае крыло стала не толькі сімвалам і абярэгам нашага аддзялення, але і дапамагло нам дабівацца поспеху і высокіх паказчыкаў».

image004

Завершылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця выступленнем маладых супрацоўнікаў новага аддзялення, якія здзівілі прысутных палымянай песняй «Ведай нашых», саліраваў Кірыл Лукінскі.

image005

Аддзел камунікацый і рэкламы

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!