Навіны банка і прэс-рэлізы
07.10.2021

Запрашаем у Lady’s Club!

image001

Больш за 100 тысяч цудоўных жанчын ужо сталі членамі Клуба «Лэдзі» Беларусбанка. Для многіх з іх гэты Клуб не толькі пра манібэк, выгадны крэдыт і іншыя банкаўскія перавагі, але гэта яшчэ і супольнасць аднадумцаў.

Спецыяльна для цудоўных удзельніц Клуба «Лэдзі» мы арганізавалі асобную пляцоўку (чат-бот у Telegram) Lady’s Club, дзе ўдзельніцы могуць забыцца на паўсядзённасць, напоўніцца энергіяй і атрымаць новыя веды. Кожны месяц мы сустракаемся ў чат-боце Lady’s Club у прамым эфіры і размаўляем з вядомымі спікерамі пра асобаснае развіццё, моду, здароўе і многае іншае.

На нашай наступнай сустрэчы, 13 кастрычніка, разам з псіхолагам і коўчам Ленай Адамавай мы абмяркуем, як сям’я ўплывае на шчасце жанчыны, а таксама даведаемся, як заставацца гарманічнай у адносінах і без іх. Інфармацыя аб кожнай сустрэчы публікуецца ў чат-боце.

Паколькі Lady’s Club – гэта закрытая суполка, кожная новая ўдзельніца атрымлівае персанальнае запрашэнне ад банка з апісаннем і спецыяльнай спасылкай, даступнай толькі для яе.

Мы будзем рады бачыць вас на наступнай сустрэчы Lady’s Club!

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!