З пачатку рэалізацыі Праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу, са жніўня 2015 года, найбуйнейшы банк прафінансаваў каля 7 000 бізнес-ініцыятыў на суму 13 млрд рублёў. Дзякуючы развітай інфраструктуры, даступнасці паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, надзейнасці і комплекснаму падыходу да абслугоўвання бізнесу банк займае лідзіруючыя пазіцыі на рынку банкаўскіх паслуг. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі заявіў дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу «Беларусбанка» Сергей Пась.
На сённяшні дзень на абслугоўванні ў банку знаходзіцца больш за 90 тыс. кліентаў, з іх 75% суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Для захавання магчымасці аказання крэдытнай падтрымкі суб’ектам МСБ па даступных стаўках банкам пастаянна праводзіцца работа па прымяненні розных інструментаў і прыцягненні рэсурсаў для фінансавання праектаў прадпрымальніцтва. Банк індывідуальна падыходзіць да кожнага звароту кліента, у тым ліку па пытанні абслугоўвання крэдытнай запазычанасці.
На працягу многіх гадоў «Беларусбанк» праводзіць работу па павышэнні фінансавай граматнасці, падтрымцы бізнес-ініцыятывы.
Аддзел камунікацый і рэкламы