Навіны банка і прэс-рэлізы
06.09.2021

Іпатэчны крэдыт банка карыстаецца попытам. Ужо заключана 2 000 дагавораў

У лютым гэтага года банк прапанаваў сваім кліентам новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў. Ён можа прадастаўляцца толькі пад заклад набываемага жылля тэрмінам да 20 гадоў, з улікам нормаў Указа № 130 "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні".

Больш за 2000 крэдытных дагавораў на суму каля 80 млн рублёў заключана нашымі кліентамі з 1 лютага бягучага года ў рамках прадукту «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў.

«Запатрабаванасць прадукту «Іпатэка экспрэс» пацвярджае і актуальнасць прапаноў банка, і эфектыўнасць новага Указа "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні", які зрабіў крэдыты на нерухомасць больш даступнымі», – расказвае намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна.

Як адзначалася раней, крэдыт «Іпатэка Экспрэс» крыстаецца попытам не толькі ў сталіцы, але і ў абласцях.

Крэдыт на нерухомасць толькі пад заклад (іпатэку) набываемага жылля – па сутнасці, эксклюзіўная прапанова на рынку фінансавых паслуг. Не апошні аргумент на карысць навінкі і зручнасць прапанаванага сэрвісу, бо банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы. Акрамя таго, магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка і даходаў яго блізкіх сваякоў, членаў сям’і (пры ўмове заключэння дагавору паручыцельства), калі кліенту неабходны крэдыт у памеры большым, чым дазваляе яго ўласны даход.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.