Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2021

Да новага навучальнага года Беларусбанк запускае новы Клуб «Z-клас»

З 1 верасня «Беларусбанк» рады прапанаваць сваім юным кліентам новы Клуб «Z-клас». Ён прызначаны для сучаснага падрастаючага пакалення з актыўным ладам жыццця ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. 

«У нашым банку ёсць Клубныя прапановы для ўсіх катэгорый кліентаў. Сёння ў Дзень ведаў мы запускаем яшчэ адзін – для самых юных, крэатыўных, творчых і прагрэсіўных людзей, - адзначыла намеснік Старшыні Праўлення Святлана Кажэкіна. З узростам актыўнасць у выкарыстанні розных фінансавых інструментаў у новага пакалення расце, кожнае наступнае пакаленне дзяцей усё лепш і лепш разбіраецца ў сучасных тэхналогіях. Мы ведаем, наколькі прадстаўнікі пакалення Z любяць усё новае, нестандартнае, інавацыйнае, улічваючы гэтыя факты пастараліся прадаставіць бонусы, якія прыйдуцца ім даспадобы».

У рамках новага Клуба прадугледжана атрыманне карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ у двух яркіх дызайнах на выбар, бясплатныя пераводы з картак любога банка праз дыстанцыйныя каналы абслугоўвання, мані-бэк у памеры 5% у катэгорыя «Забавы» і «Вольны час і хобі».

Дадаткова ўдзельнікі Клуба «Z-клас» атрымліваюць бясплатнае падключэнне пакета паслуг «Поўны» ў дадатку M-Belarusbank і SMS-апавяшчэнне за 75 капеек у месяц, а таксама могуць аформіць дагавор добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс» са скідкай 15%.

І ў дапаўненне: трымальнікі карткі Клуба «Лэдзі» могуць аформіць картку «Z-клас» са скідкай 50%.

Як зрабіць навучальны год запамінальным, плённым і напоўненым выдатным настроем разам з Клубам «Z-клас», можна даведацца тут.