Навіны банка і прэс-рэлізы
18.08.2021

Аплаціць праезд з дапамогай смартфона цяпер можна ў аўтобусах Гомеля

image001_1

З 16 жніўня «Беларусбанк» пашырыў сферу дзеяння сэрвісу TIX, зрабіўшы яго даступным у Гомелі.

Такім чынам, аплачваць праезд смартфонам з дапамогай гэтага дадатку можна ва ўсім наземным транспарце Мінска і Брэста, тралейбусах Бабруйска, а таксама ў аўтобусах Гродна і Гомеля.

Нагадаем, праект рэалізаваны банкам сумесна з кампаніяй АССІСТ - партнёрам па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў і кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі», якая з’яўляецца распрацоўшчыкам мабільнага дадатку TIX.

Мабільны дадатак TIX дазваляе пасажырам - трымальнікам картак плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ набыць электронны білет і аплаціць праезд зручным спосабам.

Пры набліжэнні транспарту ў мабільным дадатку аўтаматычна адлюстроўваецца маршрут з прапановай аплаціць паездку. Набыць электронны праязны білет можна прама ў салоне транспартнага сродку, націснуўшы кнопку «Аплаціць» у інтэрфейсе дадатку насупраць адпаведнага нумару маршруту.

Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Для выкарыстання сэрвісу неабходна спампаваць мабільны дадатак TIX у GooglePlay або AppStore і прывязаць да яго банкаўскую карту плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

Аддзел камунікацы