Навіны банка і прэс-рэлізы
30.07.2021

З пачатку года Беларусбанк заключыў каля 2 000 дагавораў страхавання бізнесу

Найбуйнейшы банк з пачатку бягучага года заключыў каля 2 000 дагавораў добраахвотнага і абавязковага страхавання бізнесу. Больш за палову з іх – страхаванне ад траўмаў. Каля 15% – гэта добраахвотнае страхаванне па праграме «Комплексная абарона бізнесу», частка дагавораў таксама прыпадае на АўтаКаска. Акрамя таго, юрыдычныя асобы і  індывідуальныя прадпрымальнікі часта страхуюць сваю маёмасць і грамадзянскую адказнасць яе карыстальнікаў.

Любы бізнес мае патрэбу ў дадатковай гарантыі стабільнасці, незалежнасці, устойлівасці. Абараніць маёмасныя і іншыя інтарэсы бізнесу дазваляе працэдура страхавання. Беларусбанк гатовы прадаставіць страхавыя паслугі ад імя страхавых арганізацый «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» і «Купала».

Сёння прадстаўнікам бізнесу банк прапануе каля 15 розных страхавых прадуктаў. Аб’ектам страхавання можа выступаць транспартны сродак, сельскагаспадарчая тэхніка і любая іншая рухомая і нерухомая маёмасць. Прадугледжана таксама страхаванне ад няшчасных выпадкаў і кампенсацыя выдаткаў на лячэнне. А праграма «Комплексная абарона бізнесу» нават пакрые страты ад перапынку ў вытворчасці. Памер страхавога ўзносу ўсюды дыферэнцыраваны, гэта значыць залежыць ад варыянту страхавання і аб’ёмаў страхавой здзелкі. Тэрмін дзеяння дагавору, у залежнасці ад праграмы, можа быць ад года да пяці.

Аддзел камунікацый