Навіны банка і прэс-рэлізы
27.07.2021

Павялічваючы даход: банк павысіў працэнтныя стаўкі па ўкладах у беларускіх рублях

З 27 ліпеня Беларусбанк павысіў працэнтныя стаўкі па нанава прымаемых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у беларускіх рублях.

Па ўкладах «Класік Безадзыўны Вясенні» - 19,65% гадавых  (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей – СКА НБРБ)[1] плюс 9,4 працэнтнага пункта).

Па ўкладах «Бонусны Безадзыўны»:

  • на тэрмін 185 дзён – 19,7% гадавых;
  • на тэрмін 370 дзён – 18,1% гадавых.

Па ўкладах «Бонусны Безадзыўны анл@йн»:

  • на тэрмін 6 месяцаў – 19,75% гадавых;
  • на тэрмін 13 месяцаў – 18,15% гадавых.

Па ўкладах «Дамскі к@прыз» (безадзыўны) на тэрмін 24 месяцы – на працягу першых шасці месяцаў захоўвання — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 19,65% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых шасці месяцаў — зыходзячы з пераменай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 19,85% гадавых (СКА НБРБ плюс 9,6 працэнтнага пункта).

Па ўкладах «Паспяховы Безадзыўны» – на працягу першых шасці месяцаў захоўвання — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 18% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых шасці месяцаў — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 18,15% гадавых (СКА НБРБ плюс 7,9 працэнтнага пункта).

Па ўкладах  «Беларусбанк- анл@йн» (безадзыўны):

  • на тэрмін 6 месяцаў – на працягу першых трох месяцаў захоўвання — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 19,6% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 19,7% гадавых (СКА НБРБ плюс 9,45 працэнтнага пункта);
  • на тэрмін 6 месяцаў (у рамках Клуба #настарт) – на працягу першых трох месяцаў захоўвання — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 19,65% гадавых; з дня, наступнага за днём заканчэння першых трох месяцаў — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры 19,75% гадавых (СКА НБРБ плюс 9,5 працэнтнага пункта).

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях Беларусбанка.

Жадаеце даведвацца пра навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

[1] На 21.07.2021 складае 10,25% гадавых.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!