З 21 ліпеня найбуйнейшы банк запускае новую паслугу – дастаўка плацежных карт поштай.
Новы сэрвіс даступны кліентам, якія афармляюць картку ў аддзяленнях банка пры ўмове самастойнага атрымання ПІН-кода ў інфакіёску, Інтэрнэт-банкінгу або М-банкінгу.
Картку даставяць у паштовую скрыню на адрас, які пазначыць кліент. Калі паштовай скрыні няма або яна адчынена, то за гатовай карткай неабходна звярнуцца ў аддзяленне пошты. Там яна будзе захоўвацца на працягу 30 дзён пасля паступлення, па заканчэнні гэтага часу яе вернуць у банк.
Да моманту актывацыі карткі рэкамендуем кліентам пераканацца ў цэласнасці канверта, адсутнасці механічных пашкоджанняў карткі, і паставіць свой подпіс на яе адваротным баку. Першая паспяховая аперацыя — зняцце наяўных, папаўненне карты, перавод сродкаў, прагляд баланса, аплата тавараў і паслуг — пацвярджае атрыманне карткі ў канверце, цэласнасць якога не парушана, а картка не пашкоджана.
Падрабязней з умовамі сэрвісу можна азнаёміцца тут.