З 16 ліпеня «Беларусбанк» устанаўлівае працэнтныя стаўкі па нанава адкрываемых тэрміновых банкаўскіх укладах у беларускіх рублях «Дамскі к@прыз», адкрываемых у рамках Клуба «Лэдзі», у наступных памерах:
- «Дамскі к@прыз» (адзыўны ўклад):
на тэрмін 4 месяцы – 14% гадавых (стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка РБ[1] (далей - СКА НБРБ) плюс 4,5 працэнтнага пункта);
на тэрмін 7 месяцаў - 14,5% гадавых (СКА НБРБ плюс 5 працэнтных пунктаў);
- «Дамскі к@прыз» (безадзыўны ўклад):
на тэрмін 13 месяцаў - 19% гадавых (СКА НБРБ плюс 9,5 працэнтнага пункта);
на тэрмін 24 месяцы:
на працягу першых шасці месяцаў захоўвання - 19,2% гадавых;
з дня, наступнага за днём заканчэння першых 6 месяцаў захоўвання – 19,2% гадавых (СКА НБРБ плюс 9,7 працэнтнага пункта).
Адзначым, што спецыяльна для жаночай аўдыторыі год назад мы распрацавалі новы комплексны прадукт – Клуб «Лэдзі», галоўная мэта якога аб’яднаць жаночую аўдыторыю з абсалютна рознымі інтарэсамі і прадаставіць ёй універсальны фінансавы прадукт. Візітная картка Клуба – гэта сама плацежная картка Visa Gold, якая мае незвычайны вертыкальны дызайн з эфектам галаграмы. На сённяшні дзень больш за 80 000 лэдзі сталі яе ўладальніцамі.
Банк заўсёды імкнецца ўлічваць інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў, прапануючы новыя і ўдасканальваючы дзеючыя прадукты і сэрвісы.
Падрабязную інфамацыю аб лінейцы дэпазітаў і іншых паслугах банка можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.
[1] На 21.04.2021 складае 9,5% гадавых.