Навіны банка і прэс-рэлізы
05.07.2021

Сабрана амаль 6000 рублёў: «Беларусбанк» падтрымаў дабрачынны заплыў Blue Dragon Race 2021

Blue Dragon Race — гэта спаборніцтвы для сапраўды моцных і вынослівых людзей. Прыняць удзел у іх могуць як плыўцы-аматары, так і прафесійныя спартсмены.

image001

Задача — праплыць 5000 метраў на адкрытай вадзе. Ліміт часу на дыстанцыю — тры гадзіны. Нехта можа пераадолець гэту адлегласць і раней, аднак самае важнае — не здацца і дасягнуць фінішу.

image003

«Банк ужо трэці год падрад выступае партнёрам гэтага праекта. Мы рады, што маем дачыненне да развіцця гэтай важнай ініцыятывы, - расказаў на адкрыцці заплыву начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця банка Дзмітрыйй Бакіноўскі. - Калі разам аб’ядноўваюцца спартсмены, аматары здаровага ладу жыцця, бізнес і дабрачынныя арганізацыі — агульнымі намаганнямі мы можам дасягнуць большага ў вырашэнні сацыяльных праблем».

image005

У гэтым годзе перамог 57-гадовы Сяргей Аляшкевіч. Ён пераплыў Мінскае мора за 1 гадзіну 16 мінут. Дарэчы, Сяргей лідзіраваў і ў мінулым годзе. Тады яго час склаў 1 гадзіну 25 мінут.

image007

Другое месца заняў Аляксей Баннікаў, ён дасягнуў фінішу за 1 гадзіну 18 мінут. Лідарам жаночай гонкі стала Вольга Мармыль, яе час — 1 гадзіна 22 мінуты.

image009

Усяго ў дабрачынным заплыве прынялі ўдзел 75 чалавек.

Наш банк рады, што змог пасадзейнічаць арганізацыі і правядзенню мерапрыемства і падтрымаў арганізатараў — ТАА «Мой спорт». Нагадаем, што ўсе сабраныя сродкі, а гэта амаль 6 000 беларускіх рублёў, перададзены ў дабрачынны фонд «Шанс» для аказання падтрымкі цяжкахворым дзецям.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!