Навіны банка і прэс-рэлізы
01.07.2021

Больш за 400 кропак продажу ў рэгіёнах падключыліся да сэрвісу выдачы наяўных трымальнікам картак

На сённяшні дзень сэрвіс выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам картак у арганізацыях гандлю і сэрвісу краіны рэалізуецца ў 400 кропках продажу.

Паслуга працуе другі год і з моманту яе ўкаранення праведзена каля 12 000 аперацый па выдачы наяўных грашовых сродкаў. Агульная сума склала больш за 800 000 рублёў.

«Сёння мы бачым запатрабаванасць гэтага сэрвісу ў жыхароў рэгіёнаў.  За бягучы год колькасць і сума аперацый перавысілі аб’ёмы мінулага года больш за чым у 3 разы, - падкрэсліў намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Дзмітрый Грышчанкоў. – Спажыўцы адзначаюць зручнасць карыстання нашай паслугай. Сёння гэта добрая альтэрнатыва найбліжэйшаму банкамату або аддзяленню банка для жыхароў населеных пунктаў. Бо ў паўсядзённым жыцці кліенты па-ранейшаму ў некаторых жыццёвых сітуацыях выкарыстоўваюць наяўныя, напрыклад, ажыццяўляючы куплю тавараў на мясцовых рынках, аплату праезду ў транспарце».

Найбольш папулярны сэрвіс у Віцебскай вобласці – на яе прыходзіцца больш за палову ад усіх аперацый. Таксама часта наяўныя грошы здымаюць у Гродзенскай і Мінскай абласцях.

Нагадаем, што гэта паслуга прадастаўляе магчымасць зняцця наяўных у АГС, якія размешчаны на тэрыторыі сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчаў, тэрыторыі па-за населенымі пунктамі згодна з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 15.05.2020 №290/11 (з 01.01.2022 – ва ўсіх населеных пунктах).

Аддзел камунікацый