Навіны банка і прэс-рэлізы
22.06.2021

Беларусбанк, Mastercard і кампанія Assist першымі ў краіне рэалізавалі новы сэрвіс для бяспекі плацяжоў

1

Інтэрнэт-магазінам Беларусі і іх кліентам стала даступна тэхналогія такенізацыі MDES for Merchants (М4М). Яна забяспечвае аптымальны баланс паміж зручнасцю і бяспечнасцю інтэрнэт-плацяжоў: токенамі будуць абараняцца даныя карт карыстальніка, прывязаных да канкрэтнага інтэрнэт-магазіна, а не асобныя транзакцыі па іх.

Тэхналогію MDES for Merchants (М4М) у Беларусі рэалізавала міжнародная плацежная сістэма Mastercard сумесна з Беларусбанкам і правайдарам электронных плацяжоў Assist.

Сутнасць тэхналогіі заключаецца ў тым, што ў момант рэгістрацыі карыстальніка на анлайн-сэрвісе або ў інтэрнэт-магазіне, падключаным да MDES for Merchants (М4М), і дабаўлення ім даных сваёй плацежнай карты гэта інфармацыя аблічбоўваецца і замяняецца альтэрнатыўным лічбавым значэннем — токенам. Менавіта з дапамогай токена і ажыццяўляюцца ўсе далейшыя транзакцыі, а сапраўдныя рэквізіты карты захоўваюцца ў абароненай воблачнай прасторы і ніяк не фігуруюць у разліках. Пры гэтым для кожнага інтэрнэт-магазіна або анлайн-сэрвіса, якім карыстаецца трымальнік карты, ствараецца ўнікальны токен. А для кожнага плацяжу фарміруецца аднаразовая крыптаграма, якая пацвярджае валіднасць токена.

Перавагай укаранення MDES for Merchants (М4М) для трымальнікаў карт з’яўляецца той факт, што пры перавыпуску плацежнага сродку з ранейшым нумарам не трэба нанава ўводзіць яго рэквізіты на сэрвісах, да якіх ён быў прывязаны: у выпадку, калі гэтыя гандлёвыя прадпрыемствы падключаны да сістэмы, банк-эмітэнт абновіць даныя ў аўтаматычным рэжыме.

«Mastercard імкнецца да таго, каб беларускія карыстальнікі атрымлівалі доступ да самых інавацыйных і запатрабаваных рашэнняў. Укараненне MDES for Merchants (М4М) прадаставіць трымальнікам  — новы, больш камфортны карыстальніцкі вопыт, а гандлёвым прадпрыемствам электроннай камерцыі — рост канверсіі плацяжоў і скарачэнне колькасці адхіленых аплат пры ранейшым узроўні бяспекі», — адзначыў кіруючы дырэктар Mastercard у Беларусі Дзяніс Філіпаў.
«Беларусбанк заўсёды вельмі патрабавальна ставіцца да ўкараняемых лічбавых сэрвісаў і бярэ за аснову кліентаў, іх камфорт і бяспеку. Нашай асноўнай задачай было атрымаць зразумелы, зручны і, галоўнае, надзейны сэрвіс, які будзе прыносіць новыя перавагі як для анлайн-прадаўцоў, так і трымальнікаў картак» - адзначыў дырэктар разліковага цэнтра плацежных карт банка Андрэй Чыбрыкаў.
«Год ад году мы назіраем рост продажу ў электроннай камерцыі. У анлайн-эквайрынгу ў 2022 годзе ў агульнасусветным маштабе прагназуецца павелічэнне продажу на $5 трлн.  Гэта лічба базіруецца на аб’ёме сусветнага рынку ў eCommerce, які дасягаў лічбы ў $3,46 трлн у 2019-2020 гг. Рост у гэтай сферы прадугледжвае сур’ёзныя інвестыцыі не толькі ў развіццё сэрвісаў для анлайн-продажу, але і ў абарону даных. Гэта ўзаемазвязаны працэс, таму ніколі не трэба забывацца, што капіталаўкладанні ў любую анлайн-сферу фарміруюць інтарэс і ў кібермахляроў. Менавіта з гэтай прычыны абарона даных – прыярытэт на гэтым рынку. Стратэгічнай мэтай нашага бізнесу з’яўляецца пастаяннае развіццё і інвеставанне ў абарону даных. Тэхналогія такенізацыі MDES for Merchants (М4М) адзін з такіх напрамкаў, які дазваляе адначасова забяспечыць зручнасць і бяспеку плацяжоў для карыстальніка пры ажыццяўленні анлайн-плацяжоў», - пракаментаваў дырэктар кампаніі электронных плацяжоў Assist Belarus Вячаслаў Сенін.