Навіны банка і прэс-рэлізы
17.06.2021

Стаўкі па доўгатэрміновых укладах у расійскіх рублях сталі яшчэ вышэйшымі

З 17 чэрвеня «Беларусбанк» павышае працэнтныя стаўкі па дзеючых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у расійскіх рублях, адкрытых да 16.06.2021 (уключна), і па нанава адкрываемых тэрміновых безадзыўных банкаўскіх укладах у расійскіх рублях.

Па ўкладах "Класік Безадзыўны звыш года":

на тэрмін 13 месяцаў - стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (далей – СКА ЦБРФ)[1] плюс 1,6 працэнтнага пункта;

на тэрмін 18 месяцаў - СКА ЦБРФ плюс 1,7 працэнтнага пункта;

на тэрмін 30 месяцаў - СКА ЦБРФ плюс 1,9 працэнтнага пункта;

на тэрмін 36 месяцаў – СКА ЦБРФ плюс 2 працэнтныя пункты.

Па ўкладах  "Дзіцячы":

на тэрмін 3 гады - 8,1 % гадавых;

на тэрмін 4 гады - 8,15% гадавых;

на тэрмін 5 гадоў - 8,2% гадавых.

Па ўкладах  "Беларусбанк- анл@йн":

на тэрмін 18 месяцаў - да дня заканчэння першых 3 месяцаў захоўвання (уключна) — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 7,8% гадавых; пасля заканчэння 3 месяцаў — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры СКА ЦБРФ плюс 1,8 працэнтнага пункта;

на тэрмін 24 месяцы -  да дня заканчэння першых 3 месяцаў захоўвання (уключна) — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 8,0% гадавых; пасля заканчэння 3 месяцаў захоўвання — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры СКА ЦБРФ плюс 2 працэнтныя пункты;

на тэрмін 36 месяцаў - да дня заканчэння першых 3 месяцаў захоўвання (уключна) — зыходзячы з фіксаванай працэнтнай стаўкі ў памеры 8,2% гадавых; пасля заканчэння 3 месяцаў захоўвання — зыходзячы з пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі ў памеры СКА ЦБРФ плюс 2,2 працэнтнага пункта.

Устаноўлены памер працэнтнай стаўкі па дзеючых тэрміновых банкаўскіх укладах у расійскіх рублях прымяняецца ў парадку, вызначаным публічнай афертай (прапановай) банка.

Падрабязную інфармацыю пра лінейку дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».

Жадаеце даведвацца пра навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.

[1] На 15.06.2021 складае 6,5% гадавых.