Навіны банка і прэс-рэлізы
14.06.2021

У Брэсце ў мабільным дадатку TIX цяпер можна купіць праязны на месяц

У карыстальнікаў сэрвісу TIX у Брэсце з’явілася новая опцыя: магчымасць набыць праязныя дакументы на каляндарны месяц.

Цяпер у дадатку можна выбраць праязныя на месяц, на 1, 5, 10, 20, 30, 40, 50, 60 паездак і на 1, 3, 7, 10 каляндарных дзён прама ў сваім смартфоне.

Праект рэалізаваны Беларусбанкам сумесна з кампаніямі АССІСТ (партнёрам па аказанні паслуг інтэрнэт-плацяжоў) і «Сістэмныя тэхналогіі» (распрацоўшчыкам мабільнага дадатку TIX).

1

TIX дазваляе пасажырам — трымальнікам картак плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ набыць электронны білет і аплаціць праезд зручным спосабам.

Пры набліжэнні транспарту ў мабільным дадатку аўтаматычна адлюстроўваецца маршрут з прапановай аплаціць паездку. Набыць электронны праязны білет і аплаціць праезд можна таксама ў салоне транспартнага сродку шляхам націскання кнопкі «Аплаціць» у інтэрфейсе дадатку насупраць адпаведнага нумару маршруту.

Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах. Каб пачаць карыстацца сэрвісам, дастаткова зрабіць два крокі: спампаваць дадатак TIX у GooglePlay ці AppStore, прывязаць да яго банкаўскую карту плацежных сістэм VISA, Masterсard, БЕЛКАРТ.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.