Навіны банка і прэс-рэлізы
10.06.2021

Больш за 1000 дагавораў: «Іпатэка Экспрэс» усё больш запатрабавана кліентамі банка

Больш за 1000 крэдытных дагавораў на суму звыш 40 млн. рублёў заключана нашымі кліентамі з 1 лютага бягучага года ў рамках прадукта «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў.

Нагадаем, «Беларусбанк» першым сярод камерцыйных банкаў падтрымаў ініцыятыву дзяржавы па павышэнні даступнасці іпатэчных крэдытаў у рамках Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16.04.2020 № 130 «Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні», запусціўшы ў лютым гэтага года новы крэдытны прадукт – «Іпатэка Экспрэс».

«Запатрабаванасць новага крэдыту пацвердзіла, у тым ліку, і эфектыўнасць новага Указа "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні", які зрабіў крэдыты на нерухомасць больш даступнымі – расказвае намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна. – Нягледзячы на тое, што некаторыя эксперты не ўтойвалі сумнення ў дачыненні да прадукта».

Крэдыт на нерухомасць толькі пад заклад (іпатэку) набываемага жылля стаў, па сутнасці, эксклюзіўнай прапановай на рынку фінансавых паслуг. Не апошнім аргументам на карысць навінкі стала зручнасць прапанаванага сэрвісу, бо банк  прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы. Акрамя таго, магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка і даходаў яго блізкіх сваякоў, членаў сям’і (пры ўмове заключэння дагавору паручыцельства), калі кліенту неабходны крэдыт у памеры большым, чым дазваляе яго ўласны даход.

Як мы раней адзначалі, крэдыт «Іпатэка Экспрэс» карыстаецца попытам не толькі ў сталіцы, але і ў абласцях.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.