Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2021

Падпісанне пагаднення і сустрэчы з партнёрамі: Дэлегацыя «Беларусбанка» прыняла ўдзел у эканамічным форуме ў Санкт-Пецярбургу

Дэлегацыя найбуйнейшага банка краіны на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам наведала 24-ы Пецярбургскі міжнародны эканамічны форум. Гэта ўнікальная падзея ў свеце эканомікі і бізнесу. Праграма візіту кіраўніцтва «Беларусбанка» ўключала шэраг сустрэч і дзелавых перамоў з вядучымі расійскімі банкамі.

Абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і абмен паспяховым вопытам банкаўскага бізнесу сталі ключавымі тэмамі сустрэчы старшыні праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктара Ананіча і старшыні праўлення ПАТ «Промсвязьбанк» Пятра Фрадкова.

1

Падчас дзелавых перамоў кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і ПАТ «МОСКОВСКИЙ КРЕДИТНЫЙ БАНК» (МКБ) абмяркоўваліся пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Па выніках сустрэчы паміж банкамі падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве. Дакумент падпісалі старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч і першы віцэ-прэзідэнт МКБ Аляксей Дзянісаў.

2

Мэта гэтага пагаднення – устанаўленне доўгатэрміновых партнёрскіх адносін, удзел у сумесных праектах і іншых відах сумеснай дзейнасці на падставе ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва бакоў.

Дакумент таксама прадугледжвае аказанне ўсебаковай дапамогі і абмен вопытам па шырокім спектры пытанняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс.

Як адзначыў Віктар Ананіч, партнёрства з замежнымі фінансавымі ўстановамі з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў у міжнароднай дзейнасці найбуйнейшага беларускага банка.

Аляксей Дзянісаў падкрэсліў значнасць гэтага пагаднення і адзначыў, што бакі прыкладуць намаганні для развіцця эканамічных адносін з арганізацыямі і прадпрыемствамі Расіі і Беларусі.

Падчас Пецярбургскага міжнароднага эканамічнага форуму дэлегацыя «Беларусбанка» таксама правяла перамовы з кіраўніцтвам АТ «Россельхозбанк» і ПАТ «Совкомбанк». Бакі выказалі ўпэўненасць, што абмеркаванне перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва пасадзейнічае ўсталяванню далейшых даверных адносін паміж фінансавымі ўстановамі.

Як адзначыў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч, улічваючы склаўшуюся сітуацыю, выкліканую Covid-19, закрыццё межаў і рэжым каранціна ў многіх краінах, асабліва важна адчуваць падтрымку партнёраў і магчымасць эфектыўна вырашаць любыя пытанні на падставе ўзаемнага даверу, адкрытасці і надзейнасці.

«Расійская Федэрацыя застаецца вядучым гандлёвым партнёрам Рэспублікі Беларусь. Доля ў агульным таваразвароце краіны на працягу доўгага часу захоўваецца на ўзроўні каля 50%. У гэтай сувязі відавочна наша ўзаемная зацікаўленасць, як буйных банкаў суседніх краін, у фінансавай падтрымцы сваіх кліентаў, якія ажыццяўляюць экспартна-імпартныя транзакцыі», - падкрэсліў Віктар Ананіч. Найбуйнейшы банк Беларусі высока цэніць узровень склаўшагася супрацоўніцтва паміж банкамі дзвюх дзяржаў у сферы гандлёвага фінансавання, разліковага бізнесу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!