У Мінску пачаў сваю работу 27-ы міжнародны форум «ТІБО-2021». Удзельнікам маштабнай падзеі сярод вядомых сусветных брэндаў і найбуйнейшых кансалтынгавых кампаній стаў найбуйнейшы банк краіны. На сваім стэндзе банк прадставіў унікальны біяметрычны сэрвіс для аплаты праезду ў метро «Глядзі і праходзь». З інавацыйнай распрацоўкай Беларусбанка азнаёміўся прэм’ер-міністр краіны Раман Галоўчанка.
У частцы апошніх распрацовак банка варта адзначыць, што вялікім попытам сёння ў наземным транспарце Мінска, Брэста, Гродна і Бабруйска карыстаецца сэрвіс аплаты TIX. Ён дазваляе аплаціць паездку з дапамогай тэлефона яшчэ на прыпынку або непасрэдна ў салоне. Можна, сказаць, што банк угадаў з паслугай – з дапамогай дадатку пасажыры ўжо купілі каля 3 мільёнаў білетаў.
Акрамя таго, у мінулым годзе Беларусбанк прэзентаваў унікальны біяметрычны сэрвіс для аплаты праезду ў метро «Глядзі і праходзь». Аплата ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэхналогіі счытвання твараў. За гэта інавацыйнае рашэнне банк прызнаны часопісам Global Finance пераможцам штогадовай прэміі «Наватары 2021».
Распрацоўка банка выклікала цікавасць у наведвальнікаў міжнароднага форума, у тым ліку ў моладзі.
У афіцыйнай цырымоніі адкрыцця форуму прынялі ўдзел намеснікі старшыні праўлення «Беларусбанка» Святлана Кажэкіна і Сяргей Мельнік, а таксама кіраўнікі структурных падраздзяленняў фінансавай установы.
Падчас секцый і мерапрыемстваў «ТІБО-2021» удзельнікі і госці абмяркуюць абмен перадавым вопытам і прадстаўленне паспяховых кейсаў лічбавай трансфармацыі, развіццё міжнароднай кааперацыі, прагнозы і перспектывы выкарыстання найноўшых тэхналагічных трэндаў.
Аддзел камунікацый